Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/19745
Title: Мікалай Дабралюбаў і Максім Багдановіч : тыпалогія і дынаміка ўспрымання літаратурнай класікі
Authors: Трус, Мікалай Валянцінавіч
Keywords: белорусская литература
Богданович Максим
Вовчок Марко
Добролюбов Николай
Максим Богданович
мифотворчество
революционные демократы
русская литература
украинская литература
Issue Date: 2015
Publisher: БГТУ
Citation: Трус, М. В. Мікалай Дабралюбаў і Максім Багдановіч : тыпалогія і дынаміка ўспрымання літаратурнай класікі / М. В. Трус // Труды БГТУ. №5. История, философия, филология, 2015. - С. 154-158.
Abstract: У артыкуле разглядаюцца актуальныя аспекты цэласнага ўспрымання жыцця і творчасці класікаў рускай і беларускай літаратур – Мікалая Дабралюбава і Максіма Багдановіча. Агульныя і адрозныя рысы нацыянальнага культурнага жыцця аналізуюцца з прыцягненнем вопыту функцыянавання літаратурных музеяў Расіі і Беларусі. У савецкі час выказванні М. Дабралюбава разам з цытатамі з В. Бялінскага і М. Горкага склалі своеасаблівы тэкставы канон, які ў дзяржаўнай сістэме рэгламентаванасці даследчыцкага бачання ахопліваў не толькі ўласна рускую літаратуру, але і пашыраўся на ўсе нацыянальныя традыцыі, у тым ліку і беларускую. Кардынальныя змены грамадска-палітычнай парадыгмы, якія адбыліся ў пачатку 1990-х гг., непазбежна змянілі стаўленне да ідэйных натхняльнікаў мінулага часу. Праблема пераходнасці, сітуацыі “пост” у розных нацыянальных кантэкстах стала аб’ектам увагі аўтара артыкула. Прачытанне нанова класічнай спадчыны сёння ўскладнена шэрагам аб’ектыўных акалічнасцей нашых рэалій, у якіх усё большую моц пачынае набываць прагматызм, крытыцызм, а ўстаялыя алгарытмы міфатворчасці ўспрымаюцца як зжытыя, тупіковыя, якія блакуюць аб’ектыўнае асэнсаванне. Натуральны поступ гісторыі спакваля падказвае рознавектарныя, амбівалентныя падыходы, здольныя ўмацаваць жыццёвасць літаратуры, а ва ўмовах грамадскіх арытмій – захаваць устойлівы пульс чытацкага ўспрымання і даследчыцкай зацікаўленасці.
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/19745
Appears in Collections:Труды БГТУ. № 5. История, философия, филология, 2015




Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.