Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/20445
Название: Беларускія і славацкія казкі: лінгвістычныя і тэкставая спецыфіка ўзаемаперакладу
Авторы: Ляшук, Вікторыя Марленаўна
Ключевые слова: белорусские сказки
словацкие сказки
народные сказки
литературные переводы
Дата публикации: 2016
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Ляшук, В. М. Беларускія і славацкія казкі: лінгвістычная і тэкставая спецыфіка ўзаемаперакладу / В. М. Ляшук // Труды БГТУ. №5. История, философия, филология, 2016.- С. 165-170
Краткий осмотр (реферат): Народная казка мае выразныя рысы ўніверсальнасці ў перадачы падзейнасці, ролевай суб’ектнасці і фальклорнага стылю. У адносінах славянскіх казак узровень універсальнасці павышаецца за кошт блізкароднасці моў, што знаходзіць адлюстраванне ў інтэнсіўнасці і спецыфіцы ўзаемаперакладу. Беларускія і славацкія казкі выконваюць падобную ролю пры фарміраванні нацыянальных літаратурных моў і ў станаўленні канцэпцыі кадыфікацыі. У якасці ўзорных тэкстаў яны аказвалі ўплыў на стылістычныя параметры абедзвюх разглядаемых моў. Пры асваенні тэкстаў казак як культурнай каштоўнасці і культурнай спадчыны выкарыстоўваўся ўнутраны і паміжмоўны перак-лад. Узаемапераклад беларускіх і славацкіх казак актывізаваўся ў другой палове ХХ стагоддзя і адрозніваецца асіметрычнасцю ў тэкставым плане: на славацкую мову перакладзены два зборнікі беларускіх казак, а на беларускую – выбраныя славацкія казкі, часцей у зборніках, радзей асобнай кнігай. Разам з прамым перакладам выкарыстоўваюцца і мовы-пасрэднікі (руская для беларускіх і славацкіх перакладчыкаў, украінская – для славацкіх ). З лінгвістычнага пункту гледжання пры ўзаемаперакладзе беларускія і славацкія народныя казкі характарызуюцца значнай лексічнай і граматычнай агульнасцю, а таксама эмацыянальнай ацэначнасцю моўных сродкаў. Адлюстроўваючы ў сваёй мове размоўныя сродкі, беларускія і славацкія казкі пры ўзаемаперакладзе захоўваюць гэтую асаблівасць стылю. Пераклад пры гэтым утварае розныя канфігурацыі з апрацоўкай, закранае зыходныя і мэтавыя тэксты .
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/20445
Располагается в коллекциях:Труды БГТУ. № 5. История, философия, филология, 2016

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
0165-0170.Liashuk.pdf672.62 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.