Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/40742
Title: Рэцэпцыя глосаў з выданняў Францыска Скарыны ў навуковым дыскурсе
Authors: Акушэвіч, Андрэй Аляксандравіч
Keywords: глосы
Францыск Скарына
біблейскія тэксты
выданні Францыска Скарыны
рэдактарская праца
афармленне выданняў
Франциск Скорина
глосса
библейские тексты
редактирование изданий
оформление изданий
экзегеза
Issue Date: 2021
Citation: Акушэвіч А. А. Рэцэпцыя глосаў з выданняў Францыска Скарыны ў навуковым дыскурсе / А. А. Акушэвіч // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. - 2021. - № 1(243). - С. 58-63.
Description: У артыкуле разглядаюцца асаблівасці рэцэпцыі глосаў з выданняў Францыска Скарыны. У навуковым дыскурсе дадзеная спецыфічная частка выданняў беларускага першадрукара аналізуецца з пазіцый розных дысцыплін, напрыклад, лінгвістыкі, літаратуразнаўства, кнігазнаўства, дызайну, тэксталогіі. Па гэтай прычыне даследчыкамі глосы могуць ацэньвацца і як лексіграфічная праца, і як правобраз лінгвістычных работ, і як перакладчыцкая дзейнасць, і як элемент афармлення (дызайну) кнігі, і як складнік навукова-даведачнага апарату выдання, і як біблейскі кампанент, і як уласна маргіналія, і як элемент прадмоўна-пасляслоўнага комплексу, і як рэдактарская работа. Таксама глосы выконваюць функцыю экзегезы, што пацвярджае непасрэдны зварот да біблейскага тэксту, з якім яны звязаны. Змешчаныя на палях словы фактычна не толькі раскрываюць семантыку іншых адпаведных слоў (у якасці лінгвістычнага факта), але і паглыбляюць для чытача сэнс Свяшчэннага Пісання. У дадзеным выпадку можна бачыць рэалізацыю прынамсі двух метадаў экзегезы: літаральнага тлумачэння і гісторыка-літаратурна-крытычнага. Параўнанне цытат з некаторых сучасных перакладаў Бібліі з варыянтам, прапанаваным Францыскам Скарынам, паказвае праблемы перакладу і вытлумачэння Свяшчэннага Пісання, з якімі сутыкнуўся і якія спрабававаў вырашыць асветнік XVI стагоддзя. Наяўнасць разнастайных падыходаў да рэцэпцыі глос у навуковым дыскурсе можа быць растлумачана сінкрэтычнай прыродай адпаведных выданняў, заўважанай даследчыкамі падчас аналізу і інтэрпрэтацыі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны.
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/40742
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Akushjevіch. Rjecjepcyja.pdf666.47 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.