DSpace Collection:
Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў у кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу
    <description>Title: Асаблівасці ўтварэння тэрмінаў у кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу
Authors: Швед, Генадзь Філарэтавіч
Abstract: У дадзеным артыкуле разглядаюцца асаблівасці ўтварэння тэрмінаў, вывучэнне якіх уплывае на практычнае тэрмінаўтварэнне і ўдасканальванне сучасных тэрмінаў у беларускай мове. Даецца падзел тэрмінаў на некалькі груп у залежнасці ад спосабу ўтварэння: сінтаксічны, суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны, аснова- і словаскладанне, абрэвіяцыя, семантычны. Характарыстыка кожнага спосабу ўтварэння тэрмінаў падмацоўваецца прыкладамі. Абмяркоўваюцца наступныя асаблівасці ўтварэння тэрмінаў: 1) тэрміны ствараюцца як найменні паняццяў, звязаных з вузкай галіной і прызначаны служыць сродкам зносін прафесіяналаў (у спецыяльнай літаратуры), у той час як агульнаўжывальныя словы ўтвараюцца для патрэб усяго грамадства і практычна любым носьбітам мовы; 2) тэрміны ўтвараюцца заўсёды свядома, яны, як ужо адзначалася, не “з’яўляюцца”, а “прыдумваюцца”, “ствараюцца” па меры ўсведамлення іх неабходнасці; 3) кожны новы тэрмін, які ствараецца, можна пракантраляваць, адзначыць, паколькі тэрмін фіксуецца ў працах, слоўніках. У кантэксце навукова-тэхнічнага перакладу артыкул будзе карысны маладым навукоўцам у працэсе авалодання тэхнікай перакладу навукова-тэхнічнага маўлення, удасканалення лінгвістычных навыкаў, прадухілення тыповых памылак, азнаямлення са складанымі моўнымі пытаннямі і праблемамі культуры маўлення.; В статье рассматривается необходимость интеграции явлений иноязычной культуры в систему методических приемов при обучении иностранному языку в неязыковом вузе. Подробно описывается возможность формирования у студентов-экономистов межкультурной компетентности, которая позволит выпускникам вуза эффективно общаться в профессиональном иноязычном формате. Предлагается подход, направленный на адаптацию студентов к особенностям чужой экстралингвистической действительности. Рассматривается необходимость отбора материала для формирования лингвистической и коммуникативной компетентности в соответствии с потребностями и возможностями студентов, реальными речевыми ситуациями их потенциального общения с учетом социокультурного компонента. Принимая во внимание межкультурные различия при формировании коммуникативной компетентности, важно определить универсалии и оппозиции на разных языковых и концептуальных уровнях. Знакомство с реалиями другой бизнес-культуры должно происходить на всех уровнях языка, и прежде всего в лексике и грамматике.</description>
Мікалай Дабралюбаў і Максім Багдановіч : тыпалогія і дынаміка ўспрымання літаратурнай класікі
    <description>Title: Мікалай Дабралюбаў і Максім Багдановіч : тыпалогія і дынаміка ўспрымання літаратурнай класікі
Authors: Трус, Мікалай Валянцінавіч
Abstract: У артыкуле разглядаюцца актуальныя аспекты цэласнага ўспрымання жыцця і творчасці класікаў рускай і беларускай літаратур – Мікалая Дабралюбава і Максіма Багдановіча. Агульныя і адрозныя рысы нацыянальнага культурнага жыцця аналізуюцца з прыцягненнем вопыту функцыянавання літаратурных музеяў Расіі і Беларусі. У савецкі час выказванні М. Дабралюбава разам з цытатамі з В. Бялінскага і М. Горкага склалі своеасаблівы тэкставы канон, які ў дзяржаўнай сістэме рэгламентаванасці даследчыцкага бачання ахопліваў не толькі ўласна рускую літаратуру, але і пашыраўся на ўсе нацыянальныя традыцыі, у тым ліку і беларускую. Кардынальныя змены грамадска-палітычнай парадыгмы, якія адбыліся ў пачатку 1990-х гг., непазбежна змянілі стаўленне да ідэйных натхняльнікаў мінулага часу. Праблема пераходнасці, сітуацыі “пост” у розных нацыянальных кантэкстах стала аб’ектам увагі аўтара артыкула. Прачытанне нанова класічнай спадчыны сёння ўскладнена шэрагам аб’ектыўных акалічнасцей нашых рэалій, у якіх усё большую моц пачынае набываць прагматызм, крытыцызм, а ўстаялыя алгарытмы міфатворчасці ўспрымаюцца як зжытыя, тупіковыя, якія блакуюць аб’ектыўнае асэнсаванне. Натуральны поступ гісторыі спакваля падказвае рознавектарныя, амбівалентныя падыходы, здольныя ўмацаваць жыццёвасць літаратуры, а ва ўмовах грамадскіх арытмій – захаваць устойлівы пульс чытацкага ўспрымання і даследчыцкай зацікаўленасці.</description>
"Яшчэ не моўкнуць стройныя санэты..."
    <description>Title: "Яшчэ не моўкнуць стройныя санэты..."
Authors: Федарцова, Тамара Мікалаеўна
Abstract: Другая палова ХХ стагоддзя і асабліва два апошнія дзесяцігоддзі прадэманстравалі павышаную цікавасць паэзіі да стварэння ўсіх магчымых цвёрдых жанравых формаў. З’явіліся шматлікія беларускія газелі, хоку, туюгі, танкі, рандо, трыялеты і, безумоўна, санеты. Іх колькасць прывяла да эксперыменту над формай. Напрыклад, у санетыстыцы з’явіліся такія разнастайнасці гэтай вытанчанай формы верша, як «безгаловы» і «бязногі», «хвастаты» і «перавернуты» і іншыя, нетрадыцыйныя віды санетаў. Ускладнялася архітэктоніка санетных твораў, якія афармляліся ў паэмы, напісаныя санетнымі строфамі, вянкі санетаў і вянкі вянкоў санетаў. Пачатак ХХІ стагоддзя не страціў дасягненні санетыстыкі мінулых гадоў. Але эксперыментальныя пошукі сталі больш рацыянальнымі, прадуманымі. Санету вярнулі яго класічнае прызначэнне – паказваць разнастайныя пачуцці, перажыванні, выкліканыя філасофскімі развагамі пра галоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця. Безумоўна, свой унёсак ў развіццё сучаснага санета зрабілі і постмадэрністы. Дыскутуючы пра бесперспектыўнасць дадзенай цвёрдай жанравай формы, яны ствараюць цікавыя формы санетаў: аплікаванага, санета-брахікалана, санета-газелі, санета-туюга, санета-цэнтона, трайнога санета і інш. У першую чаргу тут неабходна адзначыць творчасць Сержа Мінскевіча, Юрася Пацюпы і Таццяны Барысюк. Такім чынам, эксперымент над формай санета працягваецца і ў ХХІ стагоддзі.; Глобализация мировых процессов неизбежно приводит к интернационализации высшего образования, одним из последствий которой является интернационализация каждого вуза, вовлекаемого в мировую образовательную среду. В свою очередь это приводит к укреплению международного сотрудничества в образовании, что в конечном итоге способствует дальнейшему развитию процесса глобализации. Интернационализация на уровне вуза – это процесс превращения национального вуза в интернациональный, включение международного аспекта во все компоненты управления университетом с целью повышения качества преподавания и исследований и достижения требуемых компетенций. В настоящее время интернационализация вуза рассматривается как одна из важнейших характеристик конкурентоспособности современного университета, а показатели интернационализации, соответственно, обладают большим весом среди прочих показателей эффективности деятельности вуза. Процесс интернационализации вуза, несомненно, влияет на основные компоненты качества образования: качество образовательной программы, качество образовательного процесса и качество выпускника. Наиболее значимый вклад в повышение качества вносят такие компоненты интернационализации, как лидерство руководства, преподавательская мобильность и студенческая мобильность. Пока международный аспект – не главный, не доминирующий в деятельности образовательных организаций, но он латентно присутствует как ориентир, некий стандарт для решения национальных задач, стоящих перед высшим образованием.</description>
Літаратурны тэкст як сродак мастацкай камунікацыі
    <description>Title: Літаратурны тэкст як сродак мастацкай камунікацыі
Authors: Гарадніцкі, Яўген Андрэевіч
Abstract: Артыкул прысвечаны разгляду камунікатыўнай прыроды літаратурнага тэксту. Даследаванне праводзіцца з улікам узаемадзеяння двух асноўных пунктаў гледжання адносна катэгорыі тэксту – з боку лінгвістыкі і літаратуразнаўства. У працы акцэнтуецца ўвага на несупадзенні дадзеных падыходаў і, разам з тым, паказваецца іх узаемадзеянне. Асноўная мэта даследавання, сфармуляваная ва ўводзінах, заключаецца ў разглядзе тэксту ў яго сувязях з характэрнымі асаблівасцямі сучаснага творчага працэсу. Аб’ектам крытычнага аналізу прадстаюць канцэпцыі структуралізму і постструктуралізму. Адзначаецца значэнне тэарэтычных прац Ю. М. Лотмана, якімі выдатны вучоны ўнёс адчувальны ўклад у развіццё тэорыі камунікатыўнасці літаратурнага тэксту. Падкрэсліваецца, што многія сучасныя даследчыкі засноўваюць свае распрацоўкі на палажэннях тэорыі дыялагізму М. М. Бахціна. Адрозненні і ўзаемадзеянні паміж тэкстам і літаратурным творам разглядаюцца ў артыкуле ў кантэксце суадносін паміж аўтарам як творцам і чытачом як інтэрпрэтатарам твора. Тэкст разглядаецца як аб’ект, які аб’ядноўвае сабой аўтара літаратурнага твора і чытача як своеасаблівага сааўтара. Літаратурны твор, у аснове якога ляжыць тэкст, дае магчымасць для дыялогу супе- ражывання і сутворчасці паміж аўтарам і чытачом. Тэкст літаратурнага твора пераўтвараецца, такім чынам, у дыскурс як істотную камунікатыўную падзею. Аўтар артыкула прыходзіць да вываду аб вялікім значэнні кагнітыўнага і лінгвістычнага падыходаў у вызначэнні камунікатыўнай прыроды літаратурнага твора.; В статье поднимается проблема обеспечения эффективности учебного процесса по иностранному языку посредством формирования профессионально-творческой направленности (ПТН) студентов: приводится анализ требований к навыкам и умениям студентов неязыковых вузов согласно Образовательному стандарту Республики Беларусь, описание педагогических средств и условий формирования данной направленности, показателей ее сформированности. Рассмотрено формирование ПТН студентов неязыкового вуза в процессе обучения иностранному языку на принципах системности, проблемности, учебно-поисковой деятельности, мотивации, индивидуализации учебной деятельности. Описаны этапы педагогической модели формирования ПТН студентов неязыкового вуза. Рассмотрено необходимое для ее реализации комплексное применение ряда подходов (интегративный, компетентностный, синергетический, личностно-развивающий, междисциплинарный) и средств (организация учебно-познавательной деятельности студентов как учебно-творческой, обучение студентов самостоятельному решению и составлению учебных задач) организации учебного процесса. Применение данного комплекса предполагает постепенное вовлечение студентов в учебную деятельность, варьировавшуюся от узконаправленной (при которой обучаемые ограничиваются изучением основной иноязычной учебной литературы по специальности) к широко направленной (при которой обучаемые проявляют владение способами и приемами учебной деятельности, стремятся к активному и творческому проявлению своих знаний иностранного языка в учебном процессе).</description>