Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68727
Full metadata record
DC FieldValueLanguage
dc.contributor.authorРыжанкоў, Ігар Міхайлавічbe
dc.date.accessioned2024-12-20T06:29:12Z-
dc.date.available2024-12-20T06:29:12Z-
dc.date.issued2024-
dc.identifier.citationРыжанкоў І. М. Грамадска-палітычныя арганізацыі і жыццядзейнасць сялянства на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі: па матэрыялах Віцебскай губерні // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 2 (287). С. 17–20be
dc.identifier.urihttps://elib.belstu.by/handle/123456789/68727-
dc.description.abstractУ артыкуле паказваюцца роля і месца грамадска-палітычных арганізацый у праграме палітычнага рэфармавання дзяржавы і надання сялянскай актыўнасці дэмакратычных формаў вырашэння злабадзённых праблем. У першыя месяцы лютага адбыліся карэнныя змены ў палітычнай сістэме Расіі. Аўтарытэтнымі і ўплывовамі палітычнымі інстытутамі сталі партыі і грамадскія арганізацыі, якія ў згодзе з урадавымі структурамі прыступілі да будаўніцтва дэмакратычнай дзяржавы. З сакавіка па чэрвень 1917 г. на Віцебшчыне была створана сетка сялянскіх грамадска-палітычных арганізацый: Сялянскі саюз, Саветы сялянскіх дэпутатаў. У сваіх пастановах сялянскія арганізацыі выказалі рашучаю падтрымку арміі, хлебнай манаполіі, выказвалі гатоўнасць падтрымліваць фронт, вайну да пераможнага канца, удзельнічаць у выбарах ва Устаноўчы сход, дэпутатам якога належала вырашаць цэнтральнае пытанне таго часу – правядзенне зямельнай рэформы. Праяўленнем палітычнай актыўнасці сялян з’яўлялася рашучая падтрымка харчовых урадавых мерапрыемстваў. І гэтую падтрымку на пачатковым этапе рэвалюцыі сяляне выказалі. У сваёй масе сялянства Віцебшчыны не паказала ўстойлівую палітычную пазіцыю, і далей карпаратыўныя інтарэсы пераважалі над дзяржаўнымі. Сялянства не выяўляла значнай зацікаўленасці да дзейнасці Саветаў у параўнанні з валаснымі (выканаўчымі), зямельнымі і харчовымі камітэтамі, і часцей разглядала іх як сродак для вырашэння сваіх гаспадарчых пытанняў. Паслабленне дзяржаўнай улады і неразвітасць дэмакратычных інстытутаў узмацнялі магчымасці валасных выканаўчых органаў для злоўжыванняў на карысць іх выбаршчыкаў. Калі прысутнасць на выбарных пасадах першага складу значнай колькасці заможных элементаў тлумачылася адсутнасцю сялянскіх кандыдатаў, здольных выконваць функцыі кіравання, то ў далейшым «грамадзяне-земляробы» адносна хутка засвоілі карысць ад удзелу ў дзяржаўных установах і метадам перавыбараў пазбаўляліся ад непажаданых асоб.be
dc.format.mimetypeapplication/pdfru
dc.language.isoberu
dc.publisherБДТУbe
dc.subjectгісторыя Беларусіbe
dc.subjectЛютаўская рэвалюцыяbe
dc.subjectЧасовы ўрадbe
dc.subjectсялянстваbe
dc.subjectаграрнае пытаннеbe
dc.titleГрамадска-палітычныя арганізацыі і жыццядзейнасць сялянства на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі: па матэрыялах Віцебскай губерніbe
dc.typeArticleru
dc.identifier.udc94(476)-
dc.identifier.DOI10.52065/2520-6885-2024-287-3-
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
3. Рыжанкоў.pdf654.8 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.