Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/74596
Title: Праблема матывацыі студэнтаў да авалодання беларускамоўнай прафесійнай лексікай
Authors: Кірдун, Ала Анатольеўна
Keywords: матывацыя студэнтаў
вучэбная дысцыпліна
прафесійная лексіка
моўная сітуацыя
дыдактычна-камунікатыўная стратэгія
маўленчая асоба
Issue Date: 2026
Publisher: БГТУ
Citation: Кідун А. А. Праблема матывацыі студэнтаў да авалодання беларускамоўнай прафесійнай лексікай // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2026. № 1 (303). С. 93–100. DOI:10.52065/2520-6729-2026-303-10.
Abstract: У артыкуле ўвага скіравана на праблему развіцця матывацыі студэнтаў на занятках па дысцыпліне «Беларуская мова (прафесійная лексіка)». Вызначана, што для выкладчыка-беларусіста надзвычайнасць актуальнасці гэтай праблемы абумоўлена шэрагам разнапланавых і нават у пэўнай ступені супярэчлівых фактараў. Сярод іх: відавочныя зрухі ў суадносінах функцый педагога ў сучасным вучэбным працэсе, выкліканыя інтэнсіўным развіццём інфармацыйных тэхналогій; агульны нізкі ўзровень цікавасці да вучобы ў вялікай часткі сённяшніх студэнтаў; невідавочнасць для студэнтаў інжынерна-тэхнічных ці інжынерна-тэхналагічных факультэтаў практычнай значнасці засваення беларускамоўнага матэрыялу, калі ва ўмовах несбалансаванага білінгвізму ў прафесійным асяроддзі татальна пераважае руская мова. Пераадоленне апісанай праблемы і стварэнне станоўчай вучэбнай матывацыі да вывучэння беларускамоўнай прафесійнай лексікі звязваецца з дыдактычна- камунікатыўнай стратэгіяй пераканання. Гэтая стратэгія рэалізуецца на працягу ўсяго курса навучання, але пры гэтым мае некалькі стадый: 1) інфармаванне аб моўнай сітуацыі, якая склалася на дадзены момант у Беларусі; 2) ацэнка стану беларускай мовы ў сучасным грамадстве, а таксама вызначэнне і ацэнка фактараў, што паўплывалі на яе стан; 3) абмеркаванне магчымых мэтазгодных дзеянняў па нармалізацыі моўнай сітуацыі і апісанне ідэальнага вобраза моўнага балансу ў прафесійным асяроддзі. Гэтыя тры стадыі знаходзяць адлюстраванне ў пытаннях: а) што адбываецца? б) як гэта ацэньваць? в) што гэта для нас значыць? г) што трэба рабіць?
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/74596
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
10. Кірдун.pdf695.62 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.