Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/20445
Title: | Беларускія і славацкія казкі: лінгвістычныя і тэкставая спецыфіка ўзаемаперакладу |
Authors: | Ляшук, Вікторыя Марленаўна |
Keywords: | белорусские сказки словацкие сказки народные сказки литературные переводы |
Issue Date: | 2016 |
Publisher: | БГТУ |
Citation: | Ляшук, В. М. Беларускія і славацкія казкі: лінгвістычная і тэкставая спецыфіка ўзаемаперакладу / В. М. Ляшук // Труды БГТУ. №5. История, философия, филология, 2016.- С. 165-170 |
Abstract: | Народная казка мае выразныя рысы ўніверсальнасці ў перадачы падзейнасці, ролевай суб’ектнасці і фальклорнага стылю. У адносінах славянскіх казак узровень універсальнасці павышаецца за кошт блізкароднасці моў, што знаходзіць адлюстраванне ў інтэнсіўнасці і спецыфіцы ўзаемаперакладу. Беларускія і славацкія казкі выконваюць падобную ролю пры фарміраванні нацыянальных літаратурных моў і ў станаўленні канцэпцыі кадыфікацыі. У якасці ўзорных тэкстаў яны аказвалі ўплыў на стылістычныя параметры абедзвюх разглядаемых моў. Пры асваенні тэкстаў казак як культурнай каштоўнасці і культурнай спадчыны выкарыстоўваўся ўнутраны і паміжмоўны перак-лад. Узаемапераклад беларускіх і славацкіх казак актывізаваўся ў другой палове ХХ стагоддзя і адрозніваецца асіметрычнасцю ў тэкставым плане: на славацкую мову перакладзены два зборнікі беларускіх казак, а на беларускую – выбраныя славацкія казкі, часцей у зборніках, радзей асобнай кнігай. Разам з прамым перакладам выкарыстоўваюцца і мовы-пасрэднікі (руская для беларускіх і славацкіх перакладчыкаў, украінская – для славацкіх ). З лінгвістычнага пункту гледжання пры ўзаемаперакладзе беларускія і славацкія народныя казкі характарызуюцца значнай лексічнай і граматычнай агульнасцю, а таксама эмацыянальнай ацэначнасцю моўных сродкаў. Адлюстроўваючы ў сваёй мове размоўныя сродкі, беларускія і славацкія казкі пры ўзаемаперакладзе захоўваюць гэтую асаблівасць стылю. Пераклад пры гэтым утварае розныя канфігурацыі з апрацоўкай, закранае зыходныя і мэтавыя тэксты . |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/20445 |
Appears in Collections: | Труды БГТУ. № 5. История, философия, филология, 2016 |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
0165-0170.Liashuk.pdf | 672.62 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.