Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/21745
Название: | Да праблемы інвентарызацыі і сістэматызацыі сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу |
Авторы: | Русак, Вольга Уладзіміраўна |
Ключевые слова: | сінтаксіс экспрэсіўнасць інгерэнтная і адгерэнтная экспрэсія сінтаксічныя (стылістычныя) фігуры |
Дата публикации: | 2017 |
Издательство: | БГТУ |
Библиографическое описание: | Русак, В. У. Да праблемы інвентарызацыі і сістэматызацыі сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу / В. У. Русак // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. - Минск : БГТУ, 2017. - № 1 (195). - С. 77-83. |
Краткий осмотр (реферат): | У артыкуле раскрываецца сутнасць праблемы інвентарызацыі і сістэматызацыі сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу. Аўтар адзначае, што, нягледзячы на вялікую колькасць лінгвістычных даследаванняў, прысвечаных аналізу функцыянавання экспрэсіўна маркіраваных канструкцый, поўнай наменклатуры названых сродкаў няма. Вялікае месца ў даследаванні займае разгляд разнастайных класіфікацый такіх інгерэнтных сінтаксічных адзінак, як сінтаксічныя (стылістычныя) фігуры. У артыкуле называюцца найбольш вядомыя спробы асэнсавання і сістэматызацыі сінтаксічных фігур, выяўляюцца іх станоўчыя бакі і недахопы. Падкрэсліваецца, што агульнапрынятай, несупярэчлівай класіфікацыі сінтаксічных фігур няма. Тлумачыцца гэта тым, што ў адной класіфікацыі вельмі складана ахапіць увесь аб’ём фігуратыўных канструкцый, паколькі яны не маюць агульнай для ўсіх класіфікацыйнай прыметы. Асаблівая ўвага звяртаецца на праблему інвентарызацыі адгерэнтных экспрэсіўных сродкаў. Аўтар прыводзіць меркаванні розных вучоных на тое, якія нефігуратыўныя канструкцыі могуць выконваць у маўленні эмацыйна-выдзяляльную і вобразна-выяўленчую функцыі, і прыходзіць да высновы, што пералік адгерэнтных сродкаў экспрэсіўнага сінтаксісу ўяўляе сабой адкрыты рад, які можа быць істотна дапоўнены і пашыраны ў выніку правядзення даследаванняў на матэрыяле тэкстаў розных функцыянальных стыляў і жанраў. Адзначаецца, што ў канкрэтным кантэксце носьбітам экспрэсіўнай ідэі могуць стаць самыя розныя сінтаксічныя мадэлі. |
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/21745 |
Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
11_Rusak_Da prablemy.pdf | 317.67 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.