Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/25843
Название: Праблема адчужэння ў сусветнай і беларускай літаратуры
Авторы: Федарцова, Тамара Мікалаеўна
Ключевые слова: беларуская літаратура
сусветная літаратура
сучасная літаратура
современная литература
белорусская литература
літаратурныя вобразы
маральнае адчужэнне
Дата публикации: 2018
Издательство: БДТУ
Библиографическое описание: Федарцова, Т. М. Праблема адчужэння ў сусветнай і беларускай літаратуры / Т. М. Федарцова // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. - Минск : БГТУ, 2018. - № 1 (209). - С. 105-109
Краткий осмотр (реферат): У артыкуле разглядаецца сутнасць філасофскага паняцця «адчужэнне» ў кантэксце праблематыкі сусветнай і беларускай літаратуры. Змяненне гуманістычных ідэалаў і патэнцыялу сучаснай культуры прывялі грамадства да антрапалагічнага крызісу, заўважанага філосафамі яшчэ ў канцы ХІХ–ХХ стст. Ён прымусіў філасофію, а за ёй і літаратуру, якая з эпохі Барока пастаянна сілкуецца набыткамі філасофскай думкі, шукаць першапрычыны падобных абставінаў. Літаратуразнаўцы, пісьменнікі, паэты, драматургі актыўна пачалі не толькі знаёміцца з працамі Зігмунда Фрэйда, Фрыдрыха Ніцшэ, Эрыха Фрома, але і выкарыстоўваць іх вучэнні, сутнасць якіх яны, таксама як і філосафы, бачаць у сінтэзе сацыяльнага, біялагічнага і псіхалагічнага аспектаў, у стварэнні цэлай галерэі літаратурных вобразаў, як носьбітаў у першаю чаргу маральнага адчужэння, і распрацоўцы па зададзенай схеме характараў герояў сваіх твораў. З «разбажаствленнем» свету знікаюць многія ранейшыя законы, з’яўляецца адчуванне бязмежнай свабоды. Але згодна з высновамі Э. Фрома, прыведзенымі ў артыкуле «Бегство от свободы», толькі высокамаральная асоба разумее катэгарычную розніцу ў паняццях «свабода ад…» і «свабода для…». У грамадстве з рынкавымі адносінамі маральнасць страчвае свой пануючы стан, бо рушацца векавыя традыцыі, іншае гучанне набывае канфлікт пакаленняў, і тут трэба аддаць належнае Эрыху Фрому ў распрацоўцы механізмаў паняццяў «адчужэнне» і «самаадчужэнне», якія з’явіліся ў выніку «рынкавай арыентацыі». Бо чалавек пачаў разглядаць свае сілы як тавар, што існуе свабодна ад яго, не належыць яму, таму што для яго зараз мае сэнс не працэс самарэалізацыі з дапамогай гэтых сіл, не здзяйсненне сваіх сапраўдных здольнасцей, а выгадны іх продаж, чым і вызначаецца далейшы поспех. Пісьменнікі (постмадэрністы ў першую чаргу) заўважылі, што ў дадзенай сітуацыі ўнікальнасць чалавечай асобы страчвае свой сапраўдны кошт і сваю непаўторнасць. Пачынаецца маральнае адчужэнне.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/25843
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
20. Fedarcova_prablema.pdf667.85 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.