Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/27326
Title: Экспазіцыя ў літаратурным творы: тыпалогія і функцыі
Authors: Гарадніцкі, Яўген Андрэевіч
Keywords: литературные произведения
композиции
экспозиция
задел
пролог
сюжет
хронотоп
предистория
рассказчики
персонажи
герои
Issue Date: 2018
Publisher: БГТУ
Citation: Гарадніцкі, Я. А. Экпазіцыя ў літаратурным творы: тыпалогія і функцыі / Я. А. Гарадніцкі // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. - Минск : БГТУ, 2018. - № 2 (213). - С. 106-112.
Abstract: Аб’ектам даследавання ў дадзеным артыкуле з’яўляецца экспазіцыя літаратурнага твора. Гэта адна з важных састаўных частак кампазіцыі твора, якая дае чытачу магчымасць азнаёміцца папярэдне з месцам і часам дзеяння, героямі і абставінамі іх жыцця. Экспазіцыя з’яўляецца адной з разнавіднасцей пачатку твора. Яна найбольш характэрна для класічнай літаратуры. У творах сучаснай літаратуры экспазіцыя можа адсутнічаць, але ў большасці выпадкаў усё адно ў іх выяўляюць сябе асобныя экспазіцыйныя прыкметы. У працы звяртаецца ўвага на шматстайнасць тлумачэнняў паняцця «экспазіцыя», розныя падыходы ў вызначэнні межаў і функцый гэтай з’явы. У артыкуле экспазіцыя супастаўляецца з іншымі элементамі кампазіцыі (зачынам, пралогам). Зачын фальклорных твораў разглядаецца як папярэднік літаратурнай экспазіцыі. Ён абумоўлены спецыфікай фальклорнай творчасці, для якой характэрна мастацкая ўмоўнасць. Экспазіцыя ў літаратурным творы, у адрозненне ад фальклорнага зачыну, можа знаходзіцца не толькі ў пачатку твора, але ў любым іншым месцы. У класічнай літаратуры, у тым ліку ў класічнай беларускай літаратуры, больш пашырана наўпроставая экспазіцыя, якая падаецца апавядальнікам на пачатку твора. У дадзеным артыкуле тыпалагічная адметнасць і функцыянальная характэрнасць экспазіцыі разглядаюцца на матэрыяле празаічных твораў класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Кузьмы Чорнага. Праведзены аналіз дае магчымасць выявіць характэрныя асаблівасці экспазіцыйных апісанняў гэтых пісьменнікаў, якія абумоўліваюцца іх творчай індывідуальнасцю і стылёвай самабытнасцю.
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/27326
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Garadnіckі_Jekspazіcyja.pdf684.75 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.