Please use this identifier to cite or link to this item:
                
    
    https://elib.belstu.by/handle/123456789/36572| Title: | Аднакампанентныя назвы беларускіх перыядычных выданняў | 
| Authors: | Лухверчык, Вікторыя Міхайлаўна | 
| Keywords: | прэсонімы прессонимы беларускія перыядычныя выданні белорусские периодические издания лексіка-семантычныя асаблівасці лексико-семантические особенности структурна-граматычныя асаблівасці структурно-грамматические особенности | 
| Issue Date: | 2020 | 
| Publisher: | БГТУ | 
| Citation: | Лухверчык, В. М. Аднакампанентныя назвы беларускіх перыядычных выданняў / В. М. Лухверчык // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. - Минск : БГТУ, 2020. - № 2 (237). - С. 92-96. - Бібліягр.: 5 назв. | 
| Abstract: | У артыкуле разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці аднакампанентных назваў беларускіх перыядычных выданняў. Усяго за перыяд існавання нацыянальнага перыядычнага друку зафіксавана 517 намінацый, якія адносяцца да монакампанентных прэсонімаў. Вылучаны 11 лексіка-семантычных груп слоў, а таксама некаторыя адзінкавыя найменні, якія былі выкарыстаны ў якасці назваў перыядычных выданняў. Зроблены высновы, што найбольш пашыранымі з’яўляюцца групы «назва асобы / групы людзей», «абстрактнае паняцце», «назва арганізацыі». Група лексічных адзінак, якія называюць асобу / групу людзей, разнастайная. Фіксуюцца найменні асобы паводле назвы або тыпу навучальнай установы, прафесіі, спецыфікі прадпрыемства, паказчыкаў працы, нацыянальнасці і г. д. Перавага аддаецца назвам асобы / групы людзей паводле назвы або тыпу прамысловага / працоўнага прадпрыемства, аб’яднання; назвы партыі, грамадскай арганізацыі, сістэмы поглядаў, ідэй і пад.; віду дзейнасці. Абстрактныя паняцці шырока выкарыстоўваюцца для ўтварэння аднакампанентных прэсонімаў. Група вылучаных адзінак з’яўляецца гетэрагеннай. У яе межах адрозніваюць асобныя падгрупы, у якія ўваходзяць адзінкі, што абазначаюць тэрыторыю, мясцовасць, іх часткі; стан, працэс, дзеянне, яго вынік, спосаб (кірунак) дзеяння; працэс маўленча-мысленчай дзейнасці або яго вынік; псіхічны працэс, маральную якасць і г. д. Сярод назваў арганізацый, якія паслужылі назвамі перыядычных выданняў, вылучаны і сістэматызаваны назвы прамысловых прадпрыемстваў, грамадскіх, культурна-асветніцкіх або літаратурных аб’яднанняў. | 
| URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/36572 | 
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно | 
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 15. Лухверчык.pdf | 678.31 kB | Adobe PDF | View/Open | 
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.

