Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/41695
Title: Беларускі сялянскі саюз ў міжваеннай Заходняй Беларусі: структура і дзейнасць
Authors: Горны, Аляксандр Сяргеевіч
Keywords: Заходняя Беларусь
Польшча
беларускі нацыянальны рух
палітычная партыя
Беларусі сялянскі саюз
Issue Date: 2021
Publisher: БДТУ
Citation: Горны А. С. Беларускі сялянскі саюз ў міжваеннай Заходняй Беларусі: структура і дзейнасць // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2021. № 1 (245). С. 79–84
Abstract: У артыкуле на аснове здабыткаў айчынай і замежнай гістарыяграфіі, апублікаваных і архіўных крыніц аналізуецца дзейнасць малавядомай палітычнай структуры ў міжваеннай Заходняй Беларусі – Беларускага сялянскага саюза. Аўтар разглядае дзейнасць гэтай арганізацыі ў кантэксце агульнаеўрапейскіх працэсаў росквіту аграрных партый і ідэалогіі аграрызму ў міжваенны перыяд. Беларускі сялянскі саюз быў утвораны ў 1925 г. у выніку расколу ў Беларускім пасольскім клубе. Арганізацыя аб’ядноўвала вакол сябе прыхільнікаў нацыянальна-дэмакратычнай плыні беларускага руху і разглядалася як альтэрнатыва леварадыкальнай Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. Эканамічны блок праграмы Беларускага сялянскага саюза меў дастаткова левы накірунак, аднак у палітычным плане партыя выступала за ўтварэнне незалежнай беларускай дзяржавы па ўзоры Беларускай народнай рэспублікі. У артыкуле таксама раскрываюцца магчымы колькасны склад партыі, геаграфічны арэал яе дзейнасці, тыя асноўныя палітычныя праекты, у якіх актывісты партыі прынялі значны ўдзел. У заключэнні робіцца выснова, што Беларускі сялянскі саюз меў дастаткова сціплую колькасць сваіх прыхільнікаў, нягледзячы на арыентацыю ў сялянскае асяроддзе Заходняй Беларусі. Партыя не змагла канкурыраваць з разгалінаванай сеткай актывістаў Беларускай сялянска-работніцкай грамады і яе леварадыкальнай рыторыкай
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/41695
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
15. Горны.pdf293.48 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.