Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/41721
Title: | Пашырэнне правоў і прывілеяў шляхты Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. |
Authors: | Дамарад, Аляксей Анатольевіч |
Keywords: | манархія шляхта маёмасць палітычныя правы |
Issue Date: | 2021 |
Publisher: | БДТУ |
Citation: | Дамарад А. А. Пашырэнне правоў і прывілеяў шляхты Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2021. № 1 (245). С. 18–22. |
Abstract: | Артыкул прысвечаны актуальнаму пытанню гісторыі шляхецкага саслоўя ў Вялікім княстве Літоўскім у ХVІ ст., калі ўзаемная запатрабаванасць дзяржавы і феадалаў дасягнула максімума. Феадальная сістэма, што існавала ва ўсёй Еўропе, усталявала спецыфічныя адносіны паміж дваранствам і манархіяй, вядомыя як васалітэт. Гэтыя адносіны грунтаваліся на ваеннай службе, якая была адзінай крыніцай абароны дзяржавы. Узаемныя інтарэсы дзяржавы і феадалаў прывялі да паступовага пашырэння ў апошніх спецыфічнага кола правоў, што вынікалі з патрэбы дзяржавы ў лаяльнай ваеннай сіле. У Вялікім княстве Літоўскім манархічная ўлада вымушана была дастаткова моцна пашыраць палітычныя і эканамічныя правы нетытулаванай шляхты па прычыне спецыфічнасці парадку наследавання вялікакняжацкай улады, неабходнасці захавання дынастычнай уніі з Польшчай, а таксама цяжкага знешнепалітычнага становішча. Прыкладам у гэтым працэсе былі асобныя дасягненні шляхты Польшчы. У ХVІ ст. правы і прывілеі шляхты замацоўваліся ў дзяржаўных дакументах, перш за ўсё Статуце, і датычыліся пашырэння палітычных паўнамоцтваў, выбарных судоў, рэлігійных пытанняў, прадстаўнічых органаў. З гэтага часу шляхта ўяўляла сабой саслоўе, усе групы якога заканадаўча былі роўныя, што безумоўна спрыяла яе кансалідацыі і канчатковаму афармленню. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/41721 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
3. Дамарад.pdf | 276.47 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.