Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/43489
Название: Структура, змест і функцыі загаловачнага комплексу перыядычнага выдання (на прыкладзе газеты «Звязда»)
Авторы: Зылевіч, Дзіна Паўлаўна
Канапацкая, Настасся Уладзіславаўна
Ключевые слова: перыядычнае выданне
загаловачны комплекс
рубрыка
віды загалоўкаў
функцыі загалоўкаў
Дата публикации: 2021
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Зылевіч Д. П., Канапацкая Н. У. Структура, змест і функцыі загаловачнага комплексу перыядычнага выдання (на прыкладзе газеты «Звязда») // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2021. № 2 (249). С. 98–103.
Краткий осмотр (реферат): Мэта артыкула – выявіць і апісаць структуру загаловачнага комплексу грамадска-палітычнай беларускамоўнай газеты «Звязда». У цэнтры ўвагі аўтараў такія элементы загаловачнага комплексу, як рубрыка, падрубрыка, асноўны загаловак, унутраныя загалоўкі, лід, шапка. Прыведзены асноўныя патрабаванні да загалоўка, яго трактоўкі, ахарактарызавана найбольш распаўсюджаная структура загаловачнага комплексу «Звязды». Аўтары артыкула прыводзяць прыклады загалоўкаў розных відаў, характарызуюць элементы загаловачнага комплексу з пункту гледжання аб’ёму: назвы рубрык найчасцей складаюцца з аднаго слова, падрубрык – з двух-трох, асноўны загаловак – гэта 4–6 слоў, падзагаловак звычайна даўжэйшы. Унутраныя загалоўкі матэрыялаў таксама не бываюць буйнымі. Найбольшы па аб’ёме і адпаведна найбольш інфарматыўны элемент загаловачнага комплексу – гэта лід. Стылістыка загаловачнага комплексу газеты «Звязда» нейтральная, і гэта, як лічаць аўтары артыкула, у поўнай меры адпавядае мэтаваму прызначэнню (грамадска-палітычнае выданне) і чытацкаму адрасу газеты (дарослы чытач, які цікавіцца грамадскім і палітычным жыццём краіны). Асноўная функцыя загаловачнага комплексу гэтай газеты – інфармацыйная. Экспрэсіўна-ацэначная, рэкламная і функцыя пераканання праяўляюцца значна менш. У заключэнні аўтары артыкула адзначаюць, што газета «Звязда» – гэта сучаснае перыядычнае выданне, якое развіваецца згодна з сусветнымі тэндэнцыямі ў перыёдыцы. Загалоўкі розных узроўняў, якія ўжывае газета на сваіх старонках, утвараюць гарманічны загаловачны комплекс
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/43489
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
15. Зылевич.pdf664.46 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.