Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/47323
Название: «Глыбы і слаі»: газета «Беларус» і дыферэнцыяцыі пісьменніцкай практыкі пачатку ХХ ст. (Максім Багдановіч і Альфонс Петрашкевіч)
Авторы: Трус, Мікалай Валянцінавіч
Ключевые слова: беларуская літаратура
беларуская перыёдыка
каталіцкі тыднёвік
жанравая палітра
медыйны і архіўны дыскурсы
Дата публикации: 2022
Издательство: БДТУ
Библиографическое описание: Трус М. В. «Глыбы і слаі»: газета «Беларус» і дыферэнцыяцыі пісьменніцкай практыкі пачатку ХХ ст. (Максім Багдановіч і Альфонс Петрашкевіч) // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 140–144
Краткий осмотр (реферат): У артыкуле ўвага сфакусіравана на рэдакцыйнай палітыцы аднаго віленскага перыядычнага выдання − тыднёвіка «Беларус» (1913−1915), арганізацыі супрацоўніцтва з аўтарамі, зацікаўленасці ў павышэнні мастацкага ўзроўню дасланых тэкстаў, іх жанравай разнастайнасці. Актуалізуюцца тэмы вобразна выяўленчых пошукаў нацыянальнага пісьменства перыяду закладвання асноў літаратурнай класікі. Даследаванне праведзена ў агульным рэчышчы вяртання імёнаў у гісторыю беларускай літаратуры, абнаўлення метадалогіі навуковай працы ў вызначаным напрамку. Рэпрэзентуюцца выяўленыя архіўныя матэрыялы і новыя, прагматычныя алгарытмы прасоўвання выдавецкай прадукцыі пачатку ХХ ст. Зробленая знаходка (рэкламны тэкст, які належыць пяру Максіма Багдановіча) дазваляе гаварыць аб прэцэдэнце ў беларускай культуры пачатку ХХ стагоддзя − аўтарскім маркетынгу. Такім чынам, класік літаратуры, аўтар паэтычнага зборніка «Вянок» (Вільня, 1913) паўстае ў абсалютна невядомай іпастасі – прагматычнай, дзейснай. Перад намі не толькі рэкламная інфармацыя, але і сціслая аўтахарактарыстыка творчасці. Можна весці гаворку аб запачаткаванні новага творча-біяграфічнага дыскурсу. У сілавое поле багдановічазнаўчых даследаванняў прыцягваецца выяўлены факт супрацоўніцтва паэта з віленскай каталіцкай газетай, а таксама імёны нацыянальных дзеячаў, якія гуртаваліся вакол тыднёвіка «Беларус». Падаецца верагодным, што Максім Багдановіч мог супрацоўнічаць і з іншымі перыядычнымі выданнямі – гэта вызначае новы напрамак архіўных пошукаў
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/47323
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
19. Трус.pdf257.99 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.