Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/47328
Title: Сінкрэтызм беларускага сінтаксісу: на прыкладзе пасесіўных канструкцый з прэдыкатамі быць і мець
Authors: Важнік, Сяргей Аляксандравіч
Keywords: пасесіўныя адносіны
esse-мовы
habere-мовы
пасесіўная мадэль
адчужальная – неадчужальная прыналежнасць
Issue Date: 2022
Publisher: БДТУ
Citation: Важнік С. А. Сінкрэтызм беларускага сінтаксісу: на прыкладзе пасесіўных канструкцый з прэдыкатамі быць і мець // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 102–110
Abstract: У публікацыі гаворыцца аб сінкрэтычным характары беларускага сінтаксісу пры выражэнні пасесіўных адносін. Беларускія быць- і мець-канструкцыі цалкам раўнапраўныя пры выражэнні «аддзялімай прыналежнасці», аднак назіраюцца пэўныя селекцыйныя абмежаванні спалучальнасці дзеяслоўнага прэдыката мець з абстрактнымі неадчужальнымі («неаддзялімымі») імёнамі. Спецыяльнае даследаванне селекцыйнай катэгорыі «адчужальнасць – неадчужальнасць» праведзена А. Я. Міхневічам у манаграфіі «Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы» (1976). Спалучальнасць беларускіх дзеясловаў быць і мець з імёнамі ў пазіцыі пасесума (аб’екта валодання) мэтазгодна апісваць таксама праз селекцыйныя катэгорыі [+Concr] // [+Abstr], [+Anim] // [-Anim], [+Pers] // [-Pers]. Усе мовы свету падзяляюцца на дзве групы – esse-мовы (быть-мовы) vs. habere-мовы (мець- мовы) – у залежнасці ад сінтаксічнай канструкцыі, пры дапамозе якой у іх выражаюцца адносіны прыналежнасці. Беларуская мова з’яўляецца і esse-мовай, і habere-мовай адначасова. У гэтым спецыфіка беларускай літаратурнай мовы на агульнаславянскім фоне
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/47328
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
14. Важник.pdf470.72 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.