Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/47330| Title: | Матэрыялы да ўкладання беларуска-шведскага слоўніка прыказак |
| Authors: | Алёшын, Аляксей Сяргеевіч Іваноў, Яўген Яўгенавіч |
| Keywords: | парэміялогія прыказкі міжмоўнае супастаўленне беларуская мова шведская мова двухмоўны супастаўляльны слоўнік зоны лексікаграфічнага апісання прыказак |
| Issue Date: | 2022 |
| Publisher: | БДТУ |
| Citation: | Алёшын А. С., Іваноў Я. Я. Матэрыялы да ўкладання беларуска-шведскага слоўніка прыказак // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 86–95 |
| Abstract: | Адной з праблем сучаснай славістыкі з’яўляецца супастаўляльнае апісанне фразеалогіі і парэміялогіі славянскіх і неславянскіх моў і стварэнне славянска-неславянскіх фразеалагічных і парэміялагічных слоўнікаў. Актуальнай у сувязі з гэтым з’яўляецца распрацоўка прынцыпаў і структуры беларуска-шведскага слоўніка прыказак. У артыкуле разглядаюцца прынцыпы дыферэнцыяцыі нацыянальна спецыфічных і агульных з іншымі мовамі (інтэрнацыянальных, універсальных) адзінак парэміялагічнага фонду мовы. Выяўленне і размежаванне міжмоўнай спецыфічнасці / агульнасці прыказак прапануецца ажыццяўляць у сінхранічным аспекце пры дапамозе супастаўлення структурна-семантычных мадэлей прыказак розных моў у праекцыі на мовы роднасных груп, арэальных кантактаў, тыпалагічных супольнасцей. Вызначаюцца і дыферэнцыююцца тыпы міжмоўных падабенстваў / адрозненняў парэміялагічных адзінак, якія маюць аналагі ў іншых мовах, на падставе поўнага / частковага супадзення лексіка-граматычнай структуры прыказкі. Вылучаюцца тыя міжмоўныя тыпы падабенстваў / адрозненняў парэміялагічных адзінак, якія з’яўляюцца найбольш значнымі для лексікаграфічнага апісання. Вызначаюцца прынцыпы і структура слоўнікавай рэпрэзентацыі беларускіх і шведскіх прыказак у двухмоўным супастаўляльным парэміялагічным слоўніку. Прыводзяцца прыклады асобных зон слоўнікавага артыкула ў беларуска-шведскім слоўніку прыказак |
| URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/47330 |
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 12. Алешин.pdf | 509.76 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.
