Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/47331
Title: | Часопіс «Калоссе» і віленска-мінскі медыйны і архіўна-літаратурны дыскурсы другой паловы 1930-х гг. |
Authors: | Трус, Мікалай Валянцінавіч |
Keywords: | перыёдыка мастацкая літаратура Заходняя Беларусь Усходняя Беларусь рэдакцыйная палітыка перадрукі архіўна-пошукавая дзейнасць |
Issue Date: | 2022 |
Publisher: | БДТУ |
Citation: | Трус М. В. Часопіс «Калоссе» і віленска-мінскі медыйны і архіўна-літаратуразнаўчы дыскурсы другой паловы 1930-х гг. // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 80–85. |
Abstract: | У артыкуле ўпершыню суадносіцца рэдакцыйна-выдавецкая практыка заходнебеларускага літаратурна-навуковага часопіса «Калоссе» (1935−1939) з літаратурным і архіўна-пошукавым працэсам у савецкім Мінску. Акцэнтуецца ўвага на творчых і навуковых прыярытэтах, крытычным стаўленні да друкаванай прадукцыі, а таксама на прыцягненні ў сферу разгляду выданняў беларускай дыяспары ў еўрапейскіх краінах. На прыкладзе асобных артыкулаў дэманструецца паслядоўная праца заходнебеларускіх даследчыкаў з архіўнымі зборамі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. У полі зроку знаходзіцца інтэлектуальны вектар навукова-даследчай дзейнасці ў Заходняй і Усходняй Беларусі, укараненне дасягнутых вынікаў. Асобна разгледжаны публікацыйныя варыянты артыкула Міхася Ларчанкі і Любові Фіглоўскай «Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя» − у праекцыі на навуковыя і адукацыйныя запыты ў беларускіх грамадска-культурных рэаліях па абодва бакі дзяржаўнай мяжы. Вызначаецца асноўная спецыфіка нацыянальнай выдавецкай, навукова-даследчай, архіўна-пошукавай дзейнасці. Праводзіцца спроба карэляцыі некаторых аспектаў жыццядзейнасці культурна-асветніцкай, акадэмічнай, адукацыйнай сфер Заходняй і Усходняй Беларусі. Даецца кантэкстуальная характарыстыка еўрапейскіх культурных і навуковых актуалій, а таксама ўмоў развіцця культуры нацыянальных меншасцей у міжваеннай Польшчы, абставін новага сацыяльнага будаўніцтва ў БССР |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/47331 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
11. Трус.pdf | 294.05 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.