Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/52719| Title: | Дзяржаўны фінансава-бюджэтны кантроль у беларускіх губернях Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст. |
| Authors: | Ерашэвіч, Аляксандр Уладзіміравіч |
| Keywords: | беларускія губерніі Расійская імперыя дзяржаўны фінансава-бюджэтны кантроль дзяржаўны бюджэт |
| Issue Date: | 2022 |
| Publisher: | БГТУ |
| Citation: | Ерашэвіч А. У. Дзяржаўны фінансава-бюджэтны кантроль у беларускіх губернях Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2022. № 2 (263). С. 11–15. |
| Abstract: | У артыкуле раскрываецца працэс арганізацыі дзяржаўных органаў фінансава-бюджэтнага кантролю на тэрыторыі беларускіх губерняў імператарскай Расіі ў час праўлення імператараў Аляксандра І і Мікалая І. Аўтар, на аснове выкарыстання комплексу разнапланавых апублікаваных нарматыўных прававых актаў і выяўленых упершыню неапублікаваных архіўных дакументаў, вылучыў і прааналізаваў асноўныя кірункі дзейнасці кантралюючых інстанцый па праверцы наяўнасці і захаванасці казённых грашовых фондаў, рэвізіі законнага і мэтавага выкарыстання фінансавых сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Адзначаецца, што ў Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст. захоўвалася дэцэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага фінансавага кантролю і не размяжоўваліся яго прадметы. З інстытутам фінансава-кантрольнай дзейнасці былі звязаны рахункаводства, касавая, бухгалтарская і злічальна-рэвізійная праца. У беларускіх губернях пастаянныя фінансавыя рэвізіі ажыццяўлялі злічальныя, а з 1831 г. кантрольныя аддзя-ленні казённых палат. Арганізацыйна-структурныя рэарганізацыі і перабудовы кантралюючых установаў не закраналі парадак рэвізійнай дзейнасці. Мадэль незалежнага ад правяраемых і публічнага фінансавага кантролю не была сфарміравана. |
| URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/52719 |
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 2. Ерашэвіч.pdf | 612.64 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.
