Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/56607
Название: Друк БССР у перыяд ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі
Авторы: Прахарэня, Марына Валер'еўна
Ключевые слова: друк БССР
беларусізацыя
Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
кнігавыдавецкая дзейнасць
Дата публикации: 2023
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Прахарэня М. В. Друк БССР у перыяд ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі // Труды БГТУ. Сер. 4. Принт- и медиатехнологии. 2023. № 1 (267). С. 147–152. DOI: 10.52065/2520-6729-2023-267-1-20.
Краткий осмотр (реферат): Мэта артыкула – вызначыць асаблівасці арганізацыі друку БССР (перыядычных выданняў, выдавецкай справы) у кантэксце рэалізацыі палітыкі беларусізацыі. Адзначаецца, што ў ходзе рэарганізацыі структуры кіравання перыядычным друкам былі створаны інстытуты, якія ўпарадкавалі дзейнасць сістэмы друку і заняліся пытаннямі яе беларусізацыі. Пад беларусізацыяй друку мелася на ўвазе размяшчэнне ў газетах і часопісах беларускамоўных матэрыялаў або поўны пераклад выданняў на беларускую мову, нарошчванне аб’ёму выпуску кніжнай прадукцыі на беларускай мове. У артыкуле зроблены акцэнт на вывучэнні арганізацыі работы акруговых выданняў у перыяд беларусізацыі як найбольш масавага віду перыёдыкі ў 1920-я гг. Прадстаўлены факталагічныя даныя пра кніжную прадукцыі па мове і тыпалогіі ў 1924–1929 гг., прыводзяцца звесткі аб колькасці надрукаваных кніг на беларускай мове ў працэнтных суадносінах з iншымi выданнямi. Аўтар прыходзіць да высновы, што ў перыяд беларусізацыі друк узбагаціў медыйную прастору нацыянальнымі звесткамі: гістарычнымі, этнаграфічнымі, краязнаўчымі, літаратурнымі і навуковымі, стаў значным фактарам фармавання грамадскай думкі і кансалідацыі беларускай нацыі. Практычная значнасць даследавання звязана з тым, што зварот да вопыту, назапашанага беларускім друкам у ходзе ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі, дапаможа ў рэалізацыі актуальных задач адраджэння нацыянальных і культурных каштоўнасцей, захаваннi паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/56607
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
20. Прахарэня.pdf660.02 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.