Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/60267
Title: Рэтраспекцыі філалагічнага вывучэння афарызма (другая палова ХХ – пачатак ХХІ ст.)
Authors: Іваноў, Яўген Яўгенавіч
Keywords: афарызм
філалогія
літаратуразнаўства
мовазнаўства
навуковая праца
рэтраспекцыя
Issue Date: 2023
Publisher: БГТУ
Abstract: Рэтраспекцыя даследаванняў у пэўнай галіне ведаў адыгрывае важнейшую ролю ў развіцці навуковых ідэй. У артыкуле прадстаўлены вынікі агляду аналітычных і бібліяграфічных прац, прысвечаных абагульгненню філалагічнага вывучэнння афарызма на працягу апошніх больш чым паўстагоддзя. Мэта даследавання – акрэсліць існуючыя рэтраспекцыі вывучэння афарызма як аб’екта філалогіі на працягу другой паловы ХХ – пачатку ХХІ ст. У выніку даследавання ўстаноўлена, што існуючыя рэтраспекцыі філалагічнага вывучэння афарызма дыферэнцуюцца на агульнафілалагічныя і мовазнаўчыя. Найбольш значныя працы ў галіне рэтраспекцыі агульнафілалагічнага вывучэння афарызма падрыхтаваны на нямецкай, рускай і польскай мовах. Кожную рэтраспекцыю аддзяляе ад наступнай роўна чвэрць стагоддзя (першая рэтраспекцыя з’явілася на нямецкай мове ў 1976 г., другая – на рускай мове ў 1990 г. і апошняя – на польскай мове ў 2015 г.). Першыя рэтраспекцыі мовазнаўчых даследаванняў афарызма з’явіліся ў канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. на рускай мове. Бібліяграфічныя агляды навуковых прац, прысвечаных філалагічнаму вывучэнню афарызма, звычайна суправаджаюць адпаведныя рэтраспекцыі. Зварот да рэтраспектыўнага апісання вынікаў агульнафілалагічных і мовазнаўчых даследаванняў афарызма дазваляе пазбегнуць супярэчнасцей, недакладнасцей і памылак пры яго шматаспектным вывучэнні як аб’екта розных філалагічных дысцыплін. Даследаванне выканана ў межах НДР «Беларуская фразеалогія, парэміялогія, моўная афарыстыка ў кантэксце еўрапейскіх моў і культур (сінхранічны і дыяхранічны аспекты)» (№ 20211335) Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021–2025 гг.
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/60267
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
12. Іваноў.pdf713.39 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.