Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/60268
Title: Рэдактарская ацэнка прыёмаў стварэння камічнага ў кнігах С. Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса
Authors: Зылевіч, Дзіна Паўлаўна
Keywords: тыпы камізму
прыёмы стварэння камічнага
чытацкі адрас выдання
рэдактарскі аналіз выдання
функцыі гумару ў літаратуры
Issue Date: 2023
Publisher: БГТУ
Citation: Зылевіч Д. П. Рэдактарская ацэнка прыёмаў стварэння камічнага ў кнігах С. Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2023. № 2 (273). С. 73–79. DOI: 10.52065/2520-6729-2023-273-2-11.
Abstract: Артыкул прысвечаны аналізу прыёмаў стварэння камічнага ў серыі кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста аб старым фермеры Пэтсане і яго каце Фіндусе. З 2015 г. кнігі серыі выдаюцца на беларускай мове. Аналіз зроблены з пункту гледжання рэдактарскай ацэнкі мастацкага твора, якая прадугледжвае ацэнку адпаведнасці твора мяркуемаму чытацкаму адрасу. Аўтар артыкула разглядае прыёмы стварэння камічнага, даказвае, што яны даступныя для ўспрымання і дзецьмі, і дарослымі. Паколькі выданні серыі ўяўляюць сабой кніжкі-карцінкі, у артыкуле аналізуецца тэкст і ілюстрацыі кніг С. Нурдквіста. Прыводзяцца прыклады такіх прыёмаў стварэння камічнага ў тэксце, як парадокс, моўны камізм узросту, іронія, замена слоў, антрапамарфізм, вясёлая знаходлівасць персанажаў, абсурд, алагізм, камічнае меркаванне, памылковае разуменне сітуацыі і інш. Камізм ілюстрацый дасягаецца дзякуючы своеасаблівай манеры іх выканання і размяшчэння на развароце кнігі, наяўнасці дадатковых персанажаў і вялікай колькасці абсурдных, займальных дэталяў у малюнках. Робіцца вывад аб тым, што гумар С. Нурдквіста выконвае забаўляльную і выхаваўчую функцыі для чытачоў рознага ўзросту. Кнігі гэтага аўтара ідэальныя для сямейнага чытання.
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/60268
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
11. Зылевіч.pdf724.33 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.