Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/60268
Title: | Рэдактарская ацэнка прыёмаў стварэння камічнага ў кнігах С. Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса |
Authors: | Зылевіч, Дзіна Паўлаўна |
Keywords: | тыпы камізму прыёмы стварэння камічнага чытацкі адрас выдання рэдактарскі аналіз выдання функцыі гумару ў літаратуры |
Issue Date: | 2023 |
Publisher: | БГТУ |
Citation: | Зылевіч Д. П. Рэдактарская ацэнка прыёмаў стварэння камічнага ў кнігах С. Нурдквіста пра Пэтсана і Фіндуса // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2023. № 2 (273). С. 73–79. DOI: 10.52065/2520-6729-2023-273-2-11. |
Abstract: | Артыкул прысвечаны аналізу прыёмаў стварэння камічнага ў серыі кніг шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста аб старым фермеры Пэтсане і яго каце Фіндусе. З 2015 г. кнігі серыі выдаюцца на беларускай мове. Аналіз зроблены з пункту гледжання рэдактарскай ацэнкі мастацкага твора, якая прадугледжвае ацэнку адпаведнасці твора мяркуемаму чытацкаму адрасу. Аўтар артыкула разглядае прыёмы стварэння камічнага, даказвае, што яны даступныя для ўспрымання і дзецьмі, і дарослымі. Паколькі выданні серыі ўяўляюць сабой кніжкі-карцінкі, у артыкуле аналізуецца тэкст і ілюстрацыі кніг С. Нурдквіста. Прыводзяцца прыклады такіх прыёмаў стварэння камічнага ў тэксце, як парадокс, моўны камізм узросту, іронія, замена слоў, антрапамарфізм, вясёлая знаходлівасць персанажаў, абсурд, алагізм, камічнае меркаванне, памылковае разуменне сітуацыі і інш. Камізм ілюстрацый дасягаецца дзякуючы своеасаблівай манеры іх выканання і размяшчэння на развароце кнігі, наяўнасці дадатковых персанажаў і вялікай колькасці абсурдных, займальных дэталяў у малюнках. Робіцца вывад аб тым, што гумар С. Нурдквіста выконвае забаўляльную і выхаваўчую функцыі для чытачоў рознага ўзросту. Кнігі гэтага аўтара ідэальныя для сямейнага чытання. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/60268 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
11. Зылевіч.pdf | 724.33 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.