Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/61440
Название: Беларускі нацыянальны рух у міжваеннай Заходняй Беларусі ў адлюстраванні сучаснай замежнай гістрарыяграфіі
Авторы: Горны, Аляксандр Сяргеевіч
Ключевые слова: беларускі нацыянальны рух
гісторыяграфія
Дата публикации: 2023
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Горны А. С. Беларускі нацыянальны рух у міжваеннай Заходняй Беларусі ў адлюстраванні сучаснай замежнай гістрарыяграфіі // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2023. № 1 (275). С. 66-71
Краткий осмотр (реферат): Для падрыхтоўкі комплекснага даследавання па гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў міжваеннай Заходняй Беларусі актуальнымі з’яўляюцца веды пра тэарэтычныя падыходы замежных гісторыкаў з мэтай параўнальнага аналізу. У артыкуле праводзіцца характарыстыка сучасных здабыткаў замежнай гістарычнай навукі ў гэтым накірунку. Аўтар разглядае працы такіх польскіх даследчыкаў, як В. Сляшынскі, Я. Мірановіч, А. Глагоўская, М. Мароз, ракрывае іх погляды на палітычныя напрамкі беларускага руху, яго грамадскую актыўнасць і значэнне для развіцця агульных палітычных працэсаў у міжваеннай Польшчы. Падкрэсліваецца трэнд сучаснай польскай гістарыяграфіі ў вывучэнні асобных рэгіёнаў міжваеннай Польшчы і нацыянальных працэсаў у іх. Акрамя гэтага, разглядаецца сучасная літоўская гістарыяграфія, працы расійскіх даследчыкаў, прысвечаныя этнапалітычным працэсам у Заходняй Беларусі. Падаецца характарыстыка прац двух сучасных англамоўных аўтараў – шведскага гісторыка Пер Андэрса Рудлінга і японскага гісторыка Мічыхіра Ясуі. У заключэнні аўтар прыходзіць да высноў, што ў сучаснай польскай гістарыяграфіі працягваюць паўтараць ранейшы памылковы тэзіс аб слабасці і нядзеяздольнасці беларускага руху ў Заходняй Беларусі, у літоўскай гістарыяграфіі назіраецца ігнараванне беларускага фактару ў вывучэнні гісторыі міжваеннага перыяду, у расійскай і англамоўнай гістарыяграфіі па-ранейшаму беларускі рух у Заходняй Беларусі не стаў асобным аб’ектам для даследавання
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/61440
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
12. Горны.pdf640.34 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.