Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/64537
Название: Лексіка-семантычная характарыстыка «постсавецкіх» састарэлых назваў у сучаснай беларускай мове (1990-я гг. – пачатак ХХІ ст.)
Авторы: Макарэвіч, Аляксандр Васільевіч
Ключевые слова: састарэлая лексіка
архаізацыя
тэмпаральна-стылістычная група
тлумачальны слоўнік
семантыка
перыядызацыя
Дата публикации: 2024
Издательство: БДТУ
Библиографическое описание: Макарэвіч А. В. Лексіка-семантычная характарыстыка «постсавецкіх» састарэлых назваў у сучаснай беларускай мове (1990-я гг. – пачатак ХХІ ст.) // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 1 (279). С. 95–101
Краткий осмотр (реферат): Мэта артыкула – распрацаваць перыядызацыю састарэлых намінацый па часе архаізацыі ў сучаснай беларускай мове і даць лексіка-семантычную характарыстыку назвам, якія архаізаваліся (ці выходзяць з актыўнага ўжытку) у канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. Упершыню ў беларускім мовазнаўстве даецца лексіка-семантычная характарыстыка састарэлых назваў сучаснай беларускай літаратурнай мовы па часе архаізацыі. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца тры асноўныя тэмпаральна-стылістычныя групы слоў (і іх вытворных), тэрміналагічных спалучэнняў і асобных значэнняў слоў: «дасавецкая» састарэлая лексіка (назвы, якія састарэлі да савецкага перыяду гісторыі сучаснай беларускай мовы), «савецкая» састарэлая лексіка (назвы, што архаізаваліся ў савецкі перыяд гісторыі сучаснай беларускай мовы) і «постсавецкая» састарэлая лексіка (назвы, якія састарэлі ў найноўшы перыяд развіцця сучаснай беларускай мовы або знаходзяцца на стадыі архаізацыі). Падрабязней аналізуюцца словы, якія выйшлі з актыўнага ўжывання ў 90-я гг. ХХ – пачатку ХХІ ст. Робіцца вывад, што састарэлая лексіка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове неаднолькавая і з боку суаднесенасці з абазначаемымі рэаліямі (гістарызмы і архаізмы), паходжання, стылістычных характарыстык, тэматычнай прыналежнасці, і па часе архаізацыі. «Дасавецкія» састарэлыя словы ў сучаснай беларускай мове складаюць самую вялікую групу (57,1% адзінак). У меншай колькасці прадстаўлены “савецкая” (34,6% адзінак) і “постсавецкая” састарэлая лексіка (8,3% адзінак).
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/64537
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
13. Макарэвіч.pdf692.22 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.