Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/66587
Название: Нацыянальная палітыка на Беларусі ў 1920-я гады: вынікі і прычыны скасавання
Авторы: Каляда, Іна Уладзіміраўна
Ключевые слова: беларусізацыя
дзяржаўная палітыка
беларуская мова
нацыянальна-культурнае будаўніцтва
Дата публикации: 2024
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Каляда І. У. Нацыянальная палітыка на Беларусі ў 1920-я гады: вынікі і прычыны скасавання // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 38–43.
Краткий осмотр (реферат): У артыкуле разглядаюцца пытанні і праблемы ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў БССР у 1920-я гады, асноўныя яе накірункі і прычыны скасавання. Беларусізацыя 1920-х гадоў – гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, праграма якой уключала перавод на беларускую мову справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафсаюзнага і каапе- ратыўнага апаратаў; вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную і грамадскую працу; арганізацыю школ, сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў з выкладаннем на беларускай мове; развіццё беларускай літаратуры, навукова-даследчай працы па ўсебаковым вывучэнні Беларусі, пашырэнне перыядычнага друку і інш. Адначасова вырашаліся задачы распаўсюджвання ведаў па гісторыі, культуры, геаграфіі, эканоміцы Беларусі. Беларусізацыя абудзіла да актыўнага нацыянальнага жыцця шырокія колы беларускага насельніцтва. За няпоўнае дзесяцігоддзе былі створаны нацыянальная асвета і даследчыя ўстановы, нацыянальны тэатр і кіно; з’явілася пакаленне маладых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў; шырока вялося вывучэнне гісторыі і культуры беларускага народа. У другой палове 1920-х гадоў у Беларусі побач з беларусізацыяй ішоў і другі працэс – набіраў сілу дагматызм, у духоўным жыцці зацвярджаліся забароны, усё настойлівей укараняліся ўстаноўкі, якія скажалі сутнасць беларусізацыі. Гэтыя працэсы былі цесна звязаны са згортваннем нэпаўскай мадэлі развіцця сацыялізму, што не магло не адлюстравацца на ідэалагічнай дзейнасці партыі. Пачынаецца кампанія па барацьбе з нацыянал-дэмакратызмам, што нанесла вялікую шкоду беларусізацыі. Адмова ад новай эканамічнай палітыкі, агульны пераход да адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання грамадствам непазбежна прывялі да дэфармацыі ў нацыянальна-культурнай сферы.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/66587
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
7. Коледа.pdf681.48 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.