Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/66833
Title: Прадукцыйнасць хваёвых лясоў на верхавых балотах ва ўмовах уздзеяння асушальных сістэм
Authors: Комар, Артур Юр’евіч
Ермохін, Максім Валер’евіч
Суднік, Аляксандр Уладзіміравіч
Keywords: гідралесамеліярацыя
банітэт
радыяльны прырост
хвойнік багуновы
сукцэсія
заказнік «Налібоцкі»
верхавыя балота
Issue Date: 2024
Publisher: БГТУ
Citation: Комар А. Ю., Ермохін М. В., Суднік А. У. Прадукцыйнасць хваёвых лясоў на верхавых балотах ва ўмовах уздзеяння асушальных сістэм // Труды БГТУ. Сер. 1, Лесное хоз- во, природопользование и перераб. возобновляемых ресурсов. 2024. № 2 (282). С. 5–12.
Abstract: Асушальная меліярацыя з’яўляецца фактарам, які спрыяе павышэнню прадукцыйнасці лясоў. Пры гэтым асушэнне лясоў на верхавых балотах для мэтаў лясной гаспадаркі з’яўляецца нелагічным і шкодным. Яно не мае аніякага эканамічнага эфекту, што падкрэслівалася шэрагам аўтараў на працягу XX ст. Непарушаныя хваёвыя лясы на верхавых балотах з’яўляюцца важным кампанентам біялагічнай разнастайнасці, якая страчваецца ў выніку асушэння. Згодна з мадыфікаванай І. Э. Рыхтарам шкалой ацэнкі тыпаў лесу і лясных участкаў па ступені пажарнай небяспекі для ўмоў Беларусі асушаныя хвойнікі багуновыя, сфагнавыя і асакова-сфагнавыя адносяцца да першага (найвышэйшага) класа пажарнай небяспекі. Хваёвыя лясы на верхавых балотах у нязначнай ступені рэагуюць на асушальную меліярацыю. Па выніках геабатанічных апісанняў і аналізу прыросту дрэў хвоі на 16 пробных плошчах выяўлена, што толькі ў рэдкіх выпадках клас банітэту хвойнікаў на верхавых балотах пасля асушэння павышаецца з Va–Vб да III. У такім выпадку лесаўпарадкаваннем яны таксіруюцца чарнічнымі. Часцей за ўсё клас бані- тэту павышаецца да IV. Адзначаюцца выпадкі, калі асушальная сетка не аказала ўплыву на хваёвыя лясы і клас банітэту застаецца Va–Vб. Гэта характэрна для ўчасткаў з недакладна спраектаванай асушальнай сеткай або недастатковай ступенню асушэння лясоў. Такім чынам, асушэнне верхавых балотаў не мае эканамічнага і лесаводчага эфекту. Неадпаведнасць таксацыйных паказчыкаў і фітацэнатычнай структуры асушаных хвойнікаў неабходна ўлічваць пры іх таксацыі і пазначаць такія лясы як меліярацыйна вытворныя
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/66833
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
1. Комар.pdf1.18 MBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.