Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68153
Полная запись метаданных
Поле DCЗначениеЯзык
dc.contributor.authorСамахавец, Вольга Іванаўна-
dc.date.accessioned2024-11-13T09:59:54Z-
dc.date.available2024-11-13T09:59:54Z-
dc.date.issued2024-
dc.identifier.citationСамахавец В. І. Сучасная тэарэтычная тэрмінаграфія і праблемы даследавання беларускіх інкарпараваных слоўнікаў // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 168–176.ru
dc.identifier.urihttps://elib.belstu.by/handle/123456789/68153-
dc.description.abstractНа падставе меркавання, што навука пра ўкладанне тэрміналагічных слоўнікаў за апошнія дзесяцігоддзі набыла высокую ступень метадалагічнай аўтаномнасці, у артыкуле аналізуюцца і тыпалагізуюцца шматлікія айчынныя і замежныя навуковыя даследаванні, прысвечаныя тэорыі і практыцы тэрмінаграфіі. Мэта работы – сістэматызаваць асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў у галіне тэарэтычнай тэрмінаграфіі і акрэсліць найважнейшыя задачы, якія паўстаюць перад беларускай інкарпараванай тэрмінаграфіяй. Адзначаецца, што асноўнымі напрамкамі ўсходнеславянскай метатэрмінаграфіі з’яўляюцца наступныя: а) распрацоўка агульных пытанняў тэрмінаграфічнай тэорыі; б) стварэнне тэорыі апісання тэрмінасістэм пэўнай навукова-тэхнічнай галіны; в) вывучэнне асобных вузкааспектных праблем укладання тэрміналагічных слоўнікаў; г) канструяванне праектаў разнастайных галіновых слоўнікаў тэрмінаў. Абгрунтоўваецца выснова, што вывучэнне структурна-кантэнтных асаблівасцей беларускіх інкарпараваных слоўнікаў з’яўляецца адным з ключавых сегментаў тэорыі лексікаграфіі, што абумоўлена як колькаснай шматлікасцю названых слоўнікаў, так і разнастайнасцю выкарыстаных у іх прыёмаў сістэмнай параметрызацыі спецыяльнай лексікі. Арганізацыя звестак у сучасным тэрміналагічным слоўніку можа мець разнастайную і дастаткова складаную структуру. Адзінай тыпалогіі і тэрміналогіі ў гэтай сферы пакуль не выпрацавана. Існуючыя тэрмінаграфічныя крыніцы класіфікуюцца паводле розных падстаў: тэматычнага ахопу (поліфункцыянальныя, шматгаліновыя, галіновыя, вузкагаліновыя); спосабу семантызацыі і прызначэння слоўніка (тлумачальныя, перакладныя, тлумачальна-перакладныя, вучэбныя, інфармацыйныя, энцыклапедычныя); аспектнай арыентацыі (слоўнікі тэрмінаў, наменклатурных адзінак, слоўнікі тэрмінаэлементаў); аб’ёму (поўныя, кароткія, слоўнікі-мінімумы). Найбольш пашыраныя перакладныя (двухмоўныя) слоўнікі, якія адыгрываюць значную ролю ў перакладзе навуковай літаратуры. Менавіта яны дазваляюць выразна прадставіць паняційны апарат пэўнай навукі або сукупнасці навук.ru
dc.format.mimetypeapplication/pdfru
dc.language.isoberu
dc.publisherБДТУru
dc.subjectбеларуская моваru
dc.subjectінкарпараваны слоўнікru
dc.subjectтэрміналогіяru
dc.subjectтэрмінасістэмаru
dc.subjectтэрмінаграфіяru
dc.subjectслоўнікавы артыкулru
dc.titleСучасная тэарэтычная тэрмінаграфія і праблемы даследавання беларускіх інкарпараваных слоўнікаўru
dc.typeArticleru
dc.identifier.udc811.161.3:81’373.46-
dc.identifier.DOIDOI: 10.52065/2520-6729-2024-285-23-
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
23. Самахавец.pdf779.03 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.