Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/68163| Title: | Асноўныя напрамкі вывучэння афарызма (эмпірычны і тэарэтычны аспекты) |
| Authors: | Іваноў, Яўген Яўгенавіч |
| Keywords: | афарызм эмпірычны аспект тэарэтычны аспект філасофія фалькларыстыка мовазнаўства |
| Issue Date: | 2024 |
| Publisher: | БДТУ |
| Citation: | Іваноў Я. Я. Асноўныя напрамкі вывучэння афарызма (эмпірычны і тэарэтычны аспекты) // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 116–127. |
| Abstract: | Вызначэнне эмпірычных, протанавуковых і тэарэтычных (уласна навуковых) уяўленняў аб афарызме адыгрывае найважнейшую ролю ў развіцці афарыстыкі як асобнага адгалінавання ведаў. У артыкуле прадстаўлены агляд развіцця інтэрпрэтацый афарызма ў еўрапейскім філасофскім, літаратурным, фальклорным і навуковым працэсах на працягу апошніх больш чым двух з паловай тысячагоддзяў. Мэта даследавання – акрэсліць асноўныя напрамкі вывучэння афарызма ў эмпірычным і тэарэтычным аспектах ад протанавуковых ведаў да ўласна навуковага асэнсавання. У выніку даследавання ўстаноўлена, што эмпірычныя разуменні не толькі акрэслілі развіццё протанавуковых напрамкаў вывучэння, але і прадвызначылі фармаванне ўласна навуковага асэнсавання афарызма. Тэарэтычны аспект вывучэння афарызма размяжоўваецца на чатыры асноўныя падыходы: літаратуразнаўчы, філасофска-навуковы, фалькларыстычны, мовазнаўчы. Найбольш значным у дыяхранічнай перспектыве з’яўляецца філасофска-навуковы падыход, у сінхранічным плане – літаратуразнаўчы, у аналітычным ракурсе – фалькларыстычны, у сінтэтычнай праекцыі – лінгвістычны падыход. Менавіта моўная прырода афарызма аб’ядноўвае ўсе астатнія навуковыя падыходы, паколькі грунтуецца на яго разуменні як аднафразавага тэксту з абагульненым зместам, што актуальна ў межах і філасофіі, і літаратуры, і ў фальклоры, і ў маўленчай практыцы. |
| URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/68163 |
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 16. Іваноў.pdf | 788.33 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.
