Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68718
Title: Перыядызацыя функцыянавання беларускіх гімназій на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1919–1939)
Authors: Ананька, Кірыл Дзмітрыевіч
Keywords: перыядызацыя
беларускія гімназіі
Заходняя Беларусь
Польшча
міжваенны перыяд
Issue Date: 2024
Publisher: БДТУ
Citation: Ананька К. Д. Перыядызацыя функцыянавання беларускіх гімназій на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1919–1939) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 2 (287). С. 41–45.
Abstract: У артыкуле на аснове аналізу беларускай і замежнай гістарыяграфіі разглядаецца праблема перыядызацыі функцыянавання беларускіх гімназій на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1919–1939 гг. Беларускія гімназіі – установы сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання ў Заходняй Беларусі, створаныя або рэарганізаваныя беларускімі арганізацыямі і актывістамі з мэтай развіцця адукацыйнага працэсу і пашырэння нацыянальнай ідэнтычнасці. Аўтар разгледзеў спробы беларускіх і замежных гісторыкаў вылучыць асноўныя перыяды культурна-асветніцкай дзейнасці беларусаў у Заходняй Беларусі, у прыватнасці развіццё сярэдне-адукацыйнай справы. З улікам унутраных і знешніх фактараў развіцця навучальных устаноў аўтарам распрацаваны ўласны падзел на перыяды, які складаецца з чатырох этапаў: этап фарміравання перадумоў і станаўлення беларускай нацыянальнай сярэдняй школы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ва ўмовах польска-савецкай вайны; этап уключэння беларускіх гімназій у польскую адукацыйную сістэму як прыватных устаноў сярэдняй адукацыі пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.; этап крызісных з’яў у дзейнасці беларускіх гімназій, звязаны з іх імклівай палітызацыяй; этап заканадаўчага адзяржаўлення гімназій, ліквідацыя польскімі ўладамі сярэдніх навучальных устаноў. У заключэнні аўтар робіць выснову аб адсутнасці ў сучаснай гістарыяграфіі перыядызацыі дзейнасці беларускіх гімназій. На яго думку, раскрыццё дадзенай праблемы можа паўплываць на развіццё дыскурсу ў вывучэнні нацыянальна-культурнага аспекту гісторыі Заходняй Беларусі
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68718
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
7. Ананька.pdf686.86 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.