Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/69852
Название: Трансфармацыі крылатых выразаў у маўленні (моўна- нарматыўны аспект)
Авторы: Цеплякова, Альбіна Дзмітраўна
Ключевые слова: сучасная беларуская літаратурная мова
крылатыя словы
іншамоўныя крыніцы
трансфармацыя ў маўленні
Дата публикации: 2025
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Цеплякова А. Д. Трансфармацыі крылатых выразаў у маўленні (моўна- нарматыўны аспект) // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 1 (291). С. 146–155
Краткий осмотр (реферат): Крылатыя словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, даволі часта трансфармуюцца ў маўленні, што замінае адэкватнаму ўспрыняццю носьбітам мовы іх формы і сэнсу, спараджае іх паўтарэнне ў маўленні ў перайначанай форме, перашкаджае правільнаму разуменню іх зместу і выкарыстанню ў адпаведных кантэкстах. У артыкуле прадстаўлены вынікі аналізу найбольш тыповых трансфармацый крылатых слоў у літаратурна-мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. Мэта даследавання – устанавіць і лексікаграфічна апісаць у моўна-нарматыўным плане асноўныя разнавіднасці трансфармацый у маўленні крылатых слоў, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Фактычным матэрыялам даследавання паслужылі больш за 9000 літаратурна-мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў, з якіх было выбрана каля 1500 выпадкаў трансфармацый крылатых слоў з іншамоўных крыніц. У выніку даследавання вызначана, што крылатыя словы трансфармуюцца ў маўленні, дзе змяняецца іх структура і семантыка. Яны мадыфікуюцца ў кантэксце і ў выпадках, калі ўжываюцца як інтэртэксты (змяняюцца іх лексічныя кампаненты і сінтаксічная форма). Большая частка выпадкаў трансфармацый прааналізаваных крылатых слоў (каля 90%) не апісана ў беларускай фразеаграфіі, адсутнічае яна таксама і ў тлумачальных слоўніках сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Вызначаны і дыферэнцаваны трансфармацыі лексічных кампанентаў крылатых слоў (скарачэнне, пашырэнне, субстытуцыя), сінтаксічныя трансфармацыі (парцэляцыя, інверсія, пераўтварэнне ў іншы тып сказа), семантычныя (аўтарызацыя, канкрэтызацыя, адмаўленне і інш.), інтэртэкстуальныя (згадванне вобраза, выкарыстанне ключавых слоў, ужыванне сэнсава маркіраванай часткі). Распрацаваны прынцыпы лексікаграфічнага апісання крылатых слоў, якія трансфармуюцца ў маўленні (на матэрыяле іншамоўных адзінак)
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/69852
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
20. Цеплякова А. Д..pdf823.96 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.