Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/72432
Title: Кансанантная дыстрыбуцыя звонкага фрыкатыўнага [в] у беларускай літаратурнай мове
Authors: Мандзік, Вераніка Аляксандраўна
Keywords: беларуская мова
фанетыка
фаналогія
кансанантная сістэма
дыстрыбуцыя
спалучэнні зычных
правілы спалучальнасці
Issue Date: 2025
Publisher: БГТУ
Citation: Мандзік В. А. Кансанантная дыстрыбуцыя звонкага фрыкатыўнага [в] у беларускай літаратурнай мове // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 2 (297). С. 121–127.
Abstract: Мэта артыкула – выяўленне спецыфікі кансанантнай дыстрыбуцыі звонкага фрыкатыўнага [в] на прыкладзе спалучэнняў «выбухны + [в]», «афрыкатыўны + [в]». Акрэслены артыкуляцыйныя і акустычныя характарыстыкі зычнага, зроблена выснова пра яго асаблівы катэгарыяльна-функцыянальны статус: спалучэнне дыстрыбуцыйных уласцівасцей санорных і шумных. Прааналізаваны магчымыя кансанантныя групы з фрыкатыўным [в] у якасці першага (радзей) і другога (часцей) кампанента. Зроблены асцылаграфічны аналіз слоў засвечваць і засведчваць для інструментальнага пацвярджэння функцыянавання сегментаў [чв] і [ч:в], якія выконваюць сэнсаадрознівальную функцыю. Паказана, што ўжыванне кансанантных груп структуры «зычны + [в]» немагчыма ў абсалютным канцы слоў. У іншых пазіцыях яно мае сваю спецыфіку ў залежнасці ад якасці першага кампанента. Так, у пачатку лексем прадуктыўнымі з’яўляюцца толькі сегменты з папярэднімі глухімі выбухнымі [кв], [тв]. Спалучэнні са звонкімі выбухнымі [дв], [gв], звонкімі і глухімі афрыкатамі [zв], [žв], [цв], [чв] у дадзенай пазіцыі маюць абмежаваны характар. Кансанантныя групы [пв], [бв] у пачатку слоў забаронены. У пазіцыі сярэдзіны слова дыстрыбуцыйныя магчымасці шчыліннага [в] больш шырокія. Тут павялічваецца інвентар прадуктыўных спалучэнняў зычных, у які ўваходзяць і забароненыя ў пачатку лексем сегменты [пв], [бв].
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/72432
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
15. Мандзік.pdf760.72 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.