Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/74597| Title: | Супярэчнасці лінгвістычнага вывучэння афарызма |
| Authors: | Іваноў, Яўген Яўгенавіч |
| Keywords: | літаратуразнаўства мовазнаўства афарызм філалогія фразеалогія парэміялогія лінгвакультуралогія |
| Issue Date: | 2026 |
| Publisher: | БГТУ |
| Citation: | Іваноў Я. Я. Супярэчнасці лінгвістычнага вывучэння афарызма // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2026. № 1 (303). С. 80–92. DOI: 10.52065/2520-6729-2026-303-9. |
| Abstract: | Даследаванні моўнай прыроды афарызма вельмі стракатыя паводле сваіх аспектаў, а таксама часта маюць дыскусійны характар з прычыны суіснавання прынцыпова розных падыходаў да кваліфікацыі і апісання афарыстычных адзінак як аб’екта лінгвістыкі. У артыкуле прадстаўлены агляд асноўных тэарэтычных і метадалагічных супярэчнасцей у сучасным лінгвістычным апісанні афарызма. Мэта даследавання – акрэсліць існуючыя супярэчнасці і вызначыць дыскусійныя тэарэтычныя і метадалагічныя асаблівасці мовазнаўчага апісання афарызма (на матэрыяле каля 2000 навуковых прац, прысвечаных лінгвістычнаму вывучэнню афарыстычных адзінак у розных мовах на падставе разнастайных крытэрыяў). У выніку даследавання ўстаноўлена, што асноўныя супярэчнасці ў вызначэнні афарызма як лінгвістычнага аб’екта звязаны з неаб’ектыўным акрэсленнем яго ўласна моўных уласцівасцей, недакладным размежаваннем яго навуковага і звычайнага разумення, недастатковай дыферэнцыяцыяй яго лінгвістычнай і літаратуразнаўчай інтэрпрэтацый, абмежаваннем яго апісання нацыянальнымі традыцыямі ў мовазнаўстве. Асноўныя супярэчнасці ў галіне ўласна мовазнаўчага апісання афарызма звязаны з адсутнасцю агульнапрынятага вызначэння афарызма як моўнай адзінкі, тэарэтычна абгрунтаванага размежавання афарыстычных, фразеалагічных і парэміялагічных адзінак, дакладных крытэрыяў дыферэнцыяцыі якасці афарыстычнасці ў дачыненні да свабодных і ўстойлівых фраз (выказванняў), агульнага метадалагічнага падыходу да вывучэння моўнай прыроды афарызма. Нягледзячы на недакладнасці і супярэчнасці лінгвістычнага разумення афарызма, можна сцвярджаць, што шырыня праблематыкі яго вывучэння, грунтоўнасць і глыбіня асобных інтэрпрэтацый яго ўласцівасцей і асэнсавання яго месца ў шэрагу звышслоўных адзінак дасягнулі на сённяшні дзень той мяжы, калі рознабаковыя і рознааспектныя даследаванні можна разглядаць як эпістэмалагічна гамагеннае адгалінаванне мовазнаўчых ведаў – лінгвістыку афарызма. Перспектыўным у гэтай сувязі з’яўляецца рэтраспектыўны і эпістэмалагічны аналіз ведаў аб афарызме як выніку маўленча-мысленчай дзейнасці, як літаратурным жанры, як малой фальклорнай форме, як маўленчай формуле і як устойлівай у маўленні адзінкі |
| URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/74597 |
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 9. Іваноў.pdf | 745.89 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.
