Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/21747
Title: | Рамантычныя кампаненты ў структуры твораў Уладзіміра Караткевіча |
Authors: | Гарадніцкі, Яўген Андрэевіч |
Keywords: | художественный мир литературные произведения структура произведений апавядальнік эпиграфы повествователи |
Issue Date: | 2017 |
Publisher: | БГТУ |
Citation: | Гарадніцкі, Я. А. Рамантычныя кампаненты ў структуры твораў Уладзіміра Караткевіча [Текст] / Я. А. Гарадніцкі // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. - Минск : БГТУ, 2017. - № 1 (195). - С. 64-70. |
Abstract: | Аб’ектам даследавання з’яўляюцца рамачныя кампаненты літаратурнага твора і іх функцыі. Гэтыя кампаненты выкарыстоўваюцца для размежавання віртуальнага мастацкага свету літаратурнага твора і рэчаіснасці. Яны з’яўляюцца найважнейшым сродкам выяўлення пазіцыі аўтара і яго адносін да герояў. Да ліку рамачных кампанетаў адносяцца імя аўтара, назва твора, падзагаловак, прысвячэнне, эпіграф, прадмова і пасляслоўе, каментарыі аўтара. Аўтар артыкула адносіць да рамачных кампанентаў таксама лірычныя адступленні ў эпічных творах. Значэнне кожнага рамачнага кампанента выяўляецца пры іх супастаўленні з іншымі рамачнымі кампанентамі і агульнай структурай літаратурнага твора. У артыкуле разглядаецца спецыфіка рамачнага афармлення твораў выдатнага беларускага пісьменніка Караткевіча У. У цэнтры ўвагі знаходзіцца яго гістарычны раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Гэты твор вызначаецца вялікай колькасцю эпіграфаў, якія выкарыстоўвае аўтар. Змест і крыніцы паходжання эпіграфаў да раздзелаў рамана самыя разнастайныя. Эпіграфы дапамагаюць чытачу адчуць гістарычны каларыт эпохі. Яны пэўным чынам звязаны з тэматыкай рамана і яго частак і садзейнічаюць больш глыбокаіму разуменню асноўнага тэксту. У сваіх творах У. Караткевіч шырока выкарыстоўвае і іншыя рамачныя кампаненты. У рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» шмат устаўных фрагментаў, якія можна вызначыць як своеасаблівыя тэксты ў тэксце. Рамачныя кампаненты ў творах У. Караткевіча садзейнічаюць ускладненню структуры тэксту, раскрыццю дадатковых сэнсаў і падтэкстаў. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/21747 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
9_Garadnіckі_Ramachnyja.pdf | 297.3 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.