Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/25806
Название: Спецыфічныя асаблівасці беларускага трыялета
Авторы: Федарцова, Тамара Мікалаеўна
Ключевые слова: трыялеты
триолеты
беларуская паэзія
вершы
стихотворения
белорусская поэзия
беларуская літаратура
формы вершаў
стихотворные формы
Дата публикации: 2018
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Федарцова, Т. М. Спецыфічныя асаблівасці беларускага трыялета / Т. М. Федарцова // Труды БГТУ. Серия 4, Принт- и медиатехнологии. - Минск : БГТУ, 2018. - № 1 (207). – С. 84-89
Краткий осмотр (реферат): У ХХ ст. на Беларусі ствараліся не толькі санеты, але і трыялеты, рандо, рандэлі, нават такія нязвыклыя, "чужыя" формы верша, як танка і рубаі, якія былі ўпершыню ўведзены ў беларускую версіфікацыю М. Багдановічам. І хоць адзначаныя вершаформы не прызнаваліся тагачаснай афіцыйнай крытыкай, якая лічыла, што змест рэвалюцыйнага часу павінен афармляцца па-новаму, а не з дапамогай састарэлых формаў, тым не менш яны паступова адваёўвалі авангардныя пазіцыі. У развітых нацыянальных літаратурах (а да такіх адносіцца сёння і беларуская) можна прасачыць, як цвёрдыя формы верша залежаць ад гістарычна абумоўленых, стабільных, традыцыйных жанраў − оды, элегіі, байкі і ствараюць свае разнавіднасці (паводле разнавіднасці пафасу): элегічны трыялет, адычны трыялет, маралістычны трыялет, іначай − эталагічны, нораваапісальны. Сінтэз асноўных адзнак жанру і цвёрдай вершаванай формы адбываецца па той прычыне, што такія жанры, як ода, элегія, байка, пераходзяць з аднаго гістарычнага часу ў другі, не губляючы сваёй асноўнай змястоўнасці. Менавіта праз гэтыя жанры і яшчэ баладу "прайшоў нязменны змест" кожнай гістарычнай эпохі, таму яны дамінавалі раней і дамінуюць зараз і называюцца традыцыйнымі ці сталымі. А пераходныя лірычныя жанры і цвёрдыя формы верша як бы лучацца з імі. Культывацыя вядомых у свеце формаў верша адбывалася ў нашай нацыянальнай літаратуры таму, што, скарыстаўшы класічныя ўзоры сусветнай літаратуры, нашы творцы слоўнага мастацтва імкнуліся даказаць, што беларуская версіфікацыя не горшая, развіваецца па агульных канонах і правілах, існуе не паралельна з сусветным літаратурным працэсам, а знаходзіцца ў яго цэнтры і актыўна развівае свае ўласныя набыткі.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/25806
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
fedarcova.pdf681.82 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.