Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/27327
Title: Функцыі і сімволіка колеру ў паэтычным тэксце
Authors: Федарцова, Тамара Мікалаеўна
Keywords: поэзия
текст
лирика
колоронимы
метафоры
символизм
символика текста
версификация
концепт
парадигма
окраска текста
Issue Date: 2018
Publisher: БГТУ
Citation: Федарцова, Т. М. Функцыі і сімволіка колеру ў паэтычным тэксце / Т. М. Федарцова // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. - Минск : БГТУ, 2018. - № 2 (213). - С. 100-105.
Abstract: Аб’ектам даследавання ў дадзеным артыкуле з’яўляюцца функцыі і сімволіка колеру. Бо колер для кожнага з нас – гэта магутнае інфармацыйнае поле, насычанае пэўнымі асацыяцыямі і сімваламі. Усю колеравую гаму мы ўспрымаем ад самага нараджэння, класіфікуем яе ў адпаведнасці з нашай асацыятыўнасцю. Нямецкі мастацтвазнаўца Герхард Цойгнер лічыў, што колер, дзякуючы асацыяцыям, можа набываць пэўную эмацыйную афарбоўку або выклікаць тыя ці іншыя пачуцці ў залежнасці ад вопыту, набытага чалавекам пры ўспрыманні колеру і адпаведнага прадмета. Сапраўды, асацыятыўная вобразнасць дапамагае лепш зразумець кантэкст паэтычнага твора. Знайсці не толькі сваё слова, але і свой колер, як таемную «падсветку» слова, — творчае крэда кожнага паэта, кожнай адоранай асобы. Аўтарская сістэма колерабачання дапамагае рэцыпіенту зразумець асаблівасці будовы вобразных асацыяцый. Каляронімамі, напрыклад, шчодра насычана, творчасць нашых класікаў: Багдановіча, Купалы, Коласа, Танка і інш. Сімволіка колеру актыўна выкарыстоўваецца ў іконаграфіі, геральдыцы, выяўленчым мастацтве і мастацкіх тэкстах. Але ў літаратурных творах кожны колер можа быць прачытаны як слова і вытлумачаны як сігнал, знак, сімвал. Менавіта ў мастацкім тэксце каляронімы выконваюць тры функцыі: сэнсавую (напрыклад, М. Багдановіч, каб падкрэсліць свае перажыванні, навеяныя хуткай ростанню з любай дзяўчынай, піша: «Я пачарнеў, ад горкіх слёз…», і чытач адчу- вае гнлыбіню яго смутку); апісальную, якая выкарыстоўваецца аўтарамі для большай выразнасці сказанага; эмацыянальную, якая пэўным чынам уздзейнічае на пачуцці і светаўспрыманне кожнага чытача.
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/27327
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Fedarcova_Funkcyі.pdf667.8 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.