Please use this identifier to cite or link to this item:
                
    
    https://elib.belstu.by/handle/123456789/45416| Title: | Фітацэнатычнае аблічча і санітарны стан лясоў заказніка «Налібоцкі» ва ўмовах дэградацыі асушальных сістэм | 
| Authors: | Комар, Артур Юр’евіч Сцепановіч, Іосіф Міхайлавіч | 
| Keywords: | гідралесамеліярацыя наступствы асушэння прадукцыйнасць дрэвастою падтапленне заказнік «Налібоцкі». | 
| Issue Date: | 2022 | 
| Publisher: | БГТУ | 
| Citation: | Комар А. Ю., Сцепановіч І. М. Фітацэнатычнае аблічча і санітарны стан лясоў заказніка «Налібоцкі» ва ўмовах дэградацыі асушальных сістэм // Труды БГТУ. Сер. 1, Лесное хоз-во, природопользование и перераб. возобновляемых ресурсов. 2022. № 1 (252). С. 18–25. | 
| Abstract: | На аснове планаў лесанасаджэнняў і таксацыйнага апісання апошніх пяці тураў лесаўпарадкавання прааналізаваны асаблівасці дынамікі прадукцыйнасці часткі лясоў Расолішскага лясніцтва Іўеўскага лясгаса ў межах заказніка «Налібоцкі», якія раней (70-я гг. 20 ст.) былі падвергнутыя асушальнай меліярацыі. Для ацэнкі фітацэнатычнай структуры і прасторавай дынамікі асушаных балотных хвойнікаў на 5 ключавых участках былі закладзены эколагафітацэнатычныя профілі, або трансекты. Аналіз паказаў, што пасля правядзення асушальнай меліярацыі плошча балотаў у лясным фондзе знізілася амаль утрая ў першае дзесяцігоддзе пасля асушэння. Далей назіраюцца працэсы паўторнага забалочвання і пераўвільгатнення прылеглых тэрыторый. У постмеліярацыйны пе рыяд плошча забалочаных участкаў устойліва павялічваецца. Сярэдні клас банітэту меліяраваных лясоў паніжаўся у першае дзесяцігоддзе пасля асушэння. Далей назіраецца сталае павелічэнне патэнцыялу прадукцыйнасці дрэвастою. У выніку дэградацыі асушальных сістэм адбываецца пагаршэнне санітарнага стану лясоў у каляканальнай прасторы. Як вынік праведзенай асушальнай меліярацыі, на трох з пяці ключавых участкаў (КУ-1, 2 і 3) пераважаюць супольніцтвы асацыяцыі Pineto-Vaccinietum myrtilli (Kobendza 1930) Br.-Bl. et Vlieger 1939. Аналіз прасторавай дынамікі фітацэнозаў сведчыць пра адсутнасць істотных змен лясной расліннасці пры руху ад канала да цэнтра міжканальнай прасторы. Найбольшая разнастайнасць раслінных супольніцтваў па перыметры балотных масіваў. | 
| URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/45416 | 
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно | 
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 3. Комар.pdf | 1.02 MB | Adobe PDF | View/Open | 
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.

