Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/45416
Название: Фітацэнатычнае аблічча і санітарны стан лясоў заказніка «Налібоцкі» ва ўмовах дэградацыі асушальных сістэм
Авторы: Комар, Артур Юр’евіч
Сцепановіч, Іосіф Міхайлавіч
Ключевые слова: гідралесамеліярацыя
наступствы асушэння
прадукцыйнасць дрэвастою
падтапленне
заказнік «Налібоцкі».
Дата публикации: 2022
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Комар А. Ю., Сцепановіч І. М. Фітацэнатычнае аблічча і санітарны стан лясоў заказніка «Налібоцкі» ва ўмовах дэградацыі асушальных сістэм // Труды БГТУ. Сер. 1, Лесное хоз-во, природопользование и перераб. возобновляемых ресурсов. 2022. № 1 (252). С. 18–25.
Краткий осмотр (реферат): На аснове планаў лесанасаджэнняў і таксацыйнага апісання апошніх пяці тураў лесаўпарадкавання прааналізаваны асаблівасці дынамікі прадукцыйнасці часткі лясоў Расолішскага лясніцтва Іўеўскага лясгаса ў межах заказніка «Налібоцкі», якія раней (70-я гг. 20 ст.) былі падвергнутыя асушальнай меліярацыі. Для ацэнкі фітацэнатычнай структуры і прасторавай дынамікі асушаных балотных хвойнікаў на 5 ключавых участках былі закладзены эколагафітацэнатычныя профілі, або трансекты. Аналіз паказаў, што пасля правядзення асушальнай меліярацыі плошча балотаў у лясным фондзе знізілася амаль утрая ў першае дзесяцігоддзе пасля асушэння. Далей назіраюцца працэсы паўторнага забалочвання і пераўвільгатнення прылеглых тэрыторый. У постмеліярацыйны пе рыяд плошча забалочаных участкаў устойліва павялічваецца. Сярэдні клас банітэту меліяраваных лясоў паніжаўся у першае дзесяцігоддзе пасля асушэння. Далей назіраецца сталае павелічэнне патэнцыялу прадукцыйнасці дрэвастою. У выніку дэградацыі асушальных сістэм адбываецца пагаршэнне санітарнага стану лясоў у каляканальнай прасторы. Як вынік праведзенай асушальнай меліярацыі, на трох з пяці ключавых участкаў (КУ-1, 2 і 3) пераважаюць супольніцтвы асацыяцыі Pineto-Vaccinietum myrtilli (Kobendza 1930) Br.-Bl. et Vlieger 1939. Аналіз прасторавай дынамікі фітацэнозаў сведчыць пра адсутнасць істотных змен лясной расліннасці пры руху ад канала да цэнтра міжканальнай прасторы. Найбольшая разнастайнасць раслінных супольніцтваў па перыметры балотных масіваў.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/45416
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
3. Комар.pdf1.02 MBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.