Please use this identifier to cite or link to this item:
                
    
    https://elib.belstu.by/handle/123456789/47325| Title: | «Слоўнік лясных тэрмінаў» (1926): аналіз структуры, прынцыпаў фарміравання рэестра і граматычнай арганізацыі тэрмінаадзінак | 
| Authors: | Русак, Вольга Уладзіміраўна | 
| Keywords: | спецыяльная лексіка лясной гаспадаркі тэрміналагічны слоўнік моналексемныя тэрмінаадзінкі полілексемныя тэрмінаадзінкі тэрміны-субстантывы тэрміны-ад’ектывы тэрміны-вербатывы мадэлі тэрмінаў-словазлучэнняў  | 
| Issue Date: | 2022 | 
| Publisher: | БДТУ | 
| Citation: | Русак В. У. «Слоўнік лясных тэрмінаў» (1926): аналіз структуры, прынцыпаў фарміравання рэестра і граматычнай арганізацыі тэрмінаадзінак // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 123–130. | 
| Abstract: | Артыкул прысвечаны комплекснаму аналізу «Слоўніка лясных тэрмінаў» – выдання, у якім упершыню знайшла лексікаграфічнае адлюстраванне лесагаспадарчая тэрміналогія беларускай мовы. У рабоце прааналізаваны асаблівасці структуры дадзенага слоўніка; вылучаны тэматычныя групы зафіксаваных у ім тэрмінаадзінак; выяўлены прынцыпы фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі лясной гаспадаркі, якімі кіраваліся складальнікі названага выдання; значная ўвага нададзена структурна-граматычнаму аналізу тэрмінаадзінак. Выяўлена, што па адметнасцях мегаструктуры слоўнік з’яўляецца біскапальным. Усяго ў ім перакладзена 1657 тэрмінаадзінак, якія прадстаўляюць разнастайныя тэматычныя групы: назвы лясных раслін, пладоў; назвы хвароб лясных раслін і шкоднікаў лесу; назвы лясных жывёл, птушак, насякомых, грыбоў; назвы інструментаў, прылад; назвы лесагаспадарчых аперацый і працэсаў; назвы ўстаноў лясной гаспадаркі; назвы прафесій і асоб, звязаных з лесагаспадарчай галіной; назвы паняццяў, звязаных з эканомікай лесу, і інш. Складальнікі «Слоўніка лясных тэрмінаў» у аснову працы паклалі некалькі прынцыпаў: выкарыстанне жывой народнай гаворкі, зварот да запазычанай лексікі, словатворчасць. У адпаведнасці з колькасцю структурна-семантычных частак, якія вылучаюцца ў тэрмінаадзінцы, уся сукупнасць беларускіх тэрмінаў, зафіксаваных у аналізуемым слоўніку, падзелена на 2 групы: моналексемныя (іх каля 47%) і полілексемныя (іх каля 53%). Аднаслоўныя тэрміны прадстаўлены самастойнымі лексемамі: субстантывамі (93%), ад’ектывамі (4%), вербатывамі (3%). Да полілексемных тэрмінаў адносяцца двухлексемныя (іх каля 49%), трохлексемныя (іх каля 4%), сустракаюцца адзінкавыя чатырох- і пяцілексемныя тэрміны. | 
| URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/47325 | 
| Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно | 
Files in This Item:
| File | Description | Size | Format | |
|---|---|---|---|---|
| 17. Русак.pdf | 531.78 kB | Adobe PDF | View/Open | 
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.
