Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/54555
Название: Асаблівасці арганізацыі харчавання насельніцтва ва ўмовах павышанай радыяцыйнай рызыкі
Авторы: Чарнушэвіч, Рыгор Аляксеевіч
Дамнянкова, Алеся Уладзіміраўна
Кісялёў, Сяргей Уладзіміравіч
Азоўская, Наталля Алегаўна
Ключевые слова: доза ўнутранага апраменьвання
радыёнукліды
радыеактыўнае забруджванне
цэзій-137
Дата публикации: 2023
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Чарнушэвіч Р. А., Дамнянкова А. У., Кісялёў С. У., Азоўская Н. А. Асаблівасці арганізацыі харчавання насельніцтва ва ўмовах павышанай радыяцыйнай рызыкі // Труды БГТУ. Сер. 1, Лесное хоз-во, природопользование и перераб. возобновляемых ресур- сов. 2023. № 1 (264). С. 201–207. DOI: 10.52065/2519-402X-2023-264-22.
Краткий осмотр (реферат): Праведзены аналіз фактараў, якія ўплываюць на фарміраванне доз унутранага апраменьвання насельніцтва Беларусі, пражываючага на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. На паступленне і назапашванне радыенуклідаў у арганізме чалавека аказваюць уплыў асаблівасці харчавання. Асноўныя прадукты, якія спажывае насельніцтва, – гэта малако і малочныя прадукты, бульба, мясныя прадукты, у значна меншай колькасці гародніна і садавіна. Насельніцтва Рэспублікі Беларусь, асабліва сельскія жыхары, часта спажывае і так званыя «дары лесу» – ягады, грыбы, мяса дзікіх жывёл, рыбу і інш. Па выніках даследаванняў, на харчовыя прадукты лесу, якія складаюць усяго некалькі адсоткаў ад масы штодзённага рацыёну сельскіх жыхароў Беларускага Палесся, даводзіцца да 50% паступлення агульнай актыўнасці цэзія-137 у іх арганізм ад агульнай колькасці ежы. Калі ў насельніцтва на працягу года харчовы рацыён уключае чатыры асноўныя прадукты (мяса, малако, бульбу і гародніну), то сумарная доза ўнутранага апраменьвання складзе каля 0,9 мЗв, па гэтых кампанентах харчовага рацыёна неабходна паменшыць дапушчальныя ўзроўні забруджвання. Для зніжэння доз унутранага апраменьвання і разбуральнага дзеяння радыяцыі неабходна рэгулярна ўжываць у ежу агародніну і садавіну, якія ўтрымліваюць пекцінавыя рэчывы.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/54555
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
23. Чарнушэвіч.pdf668.3 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.