Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/56612
Название: | Тэхналогія навучання перакладу вузкаспецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую |
Авторы: | Кірдун, Ала Анатольеўна |
Ключевые слова: | тэхналогія перакладу вузкаспецыяльны тэкст блізкароднасныя мовы камунікатыўныя кампетэнцыі міжмоўныя адпаведнікі |
Дата публикации: | 2023 |
Издательство: | БГТУ |
Библиографическое описание: | Кідун А. А. Тэхналогія навучання перакладу вузкаспецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2023. № 1 (267). С. 118–125. DOI: 10.52065/2520-6729-2023-267-1-16 |
Краткий осмотр (реферат): | Артыкул прысвечаны праблеме выкарыстання перакладу тэкстаў пры выкладанні філалагічных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі негуманітарнага профілю. Практыка перакладаў з блізкароднасных моў вызначаецца як мэтазгодная, але пры гэтым як негатыўная ацэньваецца сітуацыя, калі заняткі без папярэдняй падрыхтоўкі насычаюцца заданнямі на пераклад спецыяльных навуковых тэкстаў з уласцівымі ім асаблівасцямі лексічнай, марфолага-сінтаксічнай і кампазіцыйнай арганізацыі. Ключавым у справе навучання студэнтаў перакладу вызначаецца прынцып «ад простага да складанага», у адпаведнасці з якім уменні фарміруюцца паэтапна і ў пэўнай паслядоўнасці. У вучэбным працэсе спалучаюцца два абавязковыя складнікі: даперакладчыцкая частка, у якой забяспечваецца пераход ад «звычайнага білінгвізму» да элементарных перакладчыцкіх дзеянняў, і перакладчыцкая частка, якая ўключае трэніровачны і кантрольна-ацэначны кампаненты. Тэхналогія навучання перакладу на першым этапе прадстаўляецца праз апісанне зместу практыкаванняў і заданняў: 1) перцэпцыя паралельных навуковых тэкстаў па спецыяльнасці невялікага аб’ёму нескладанай структуры; 2) падстаноўкі як паступовае «ўключэнне» перакладчыцкага кампанента: авалоданне найбольш тыповымі і частотнымі лексічнымі і сінтаксічнымі паралелямі, у тым ліку тэрміналагічнага характару; 3) пераход ад фармальнага распазнавання засвоеных паралелей з падстаноўкай адпаведнікаў у мове перакладу да дзеянняў па аналогіі ў стэрэатыпных кантэкстах. На кожным кроку тэхналагічнага працэсу распрацоўваецца спецыяльны комплекс практыкаванняў. На другім этапе канвертаванне тэарэтычных ведаў у практычныя ўменні перакладу тэкстаў адбываецца праз самастойную перакладчыцкую дзейнасць студэнтаў. |
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/56612 |
Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
Файл | Описание | Размер | Формат | |
---|---|---|---|---|
16. Кірдун.pdf | 741.16 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.