Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/64541
Title: | «“Звязда” на меліярацыі Палесся»: першае рэспубліканскае грамадска- палітычнае экалагічнае выданне Беларусі |
Authors: | Канюта, Вераніка Іванаўна |
Keywords: | сродкі масавай інфармацыі экалагічная тэматыка экалагічны часопіс |
Issue Date: | 2024 |
Publisher: | БДТУ |
Citation: | Канюта В. І. «“Звязда” на меліярацыі Палесся»: першае рэспубліканскае грамадска- палітычнае экалагічнае выданне Беларусі // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 1 (279). С. 81–88. |
Abstract: | У артыкуле абгрунтоўваецца роля сродкаў масавай інфармацыі ў захаванні экалагічнай бяспекі, вырашэнні праблем прыродакарыстання і выхаванні ў насельніцтва беражлівага стаўлення да прыроды. Упершыню прадметам навуковага аналізу стала гісторыя стварэння і дзейнасці рэспубліканскага грамадска-палітычнага экалагічнага выдання Беларусі «“Звязда” на меліярацыі Палесся», якое ў 1972–1990 гг. выходзіла на базе найстарэйшай штодзённай рэспубліканскай газеты «Звязда». Газета своечасова паведамляла аб падзеях, якія датычыліся меліярацыі і комплекснага асваення зямель Палесся, знаёміла грамадскасць з новаўвядзеннямі, фарміравала станоўчы вобраз меліярацыі як жыццёва неабходнага працэсу ў сучасным грамадстве. Вызначаюцца асаблівасці рэдакцыйнай працы, удакладняецца тэматыка і праблематыка, спецыфіка рубрыкацыі, жанравая палітра публікацый. Праведзены аналіз дае падставу называць газету «“Звязда” на меліярацыі Палесся» першым рэспубліканскім грамадска-палітычным экалагічным выданнем Беларусі. Рэгулярны зварот медыясупольнасці да тэмы беражлівых адносін да прыроды павышае ўзровень экалагічнай культуры насельніцтва. Гэтыя пытанні яшчэ больш актуалізуюцца ў сувязі з павелічэннем крызісных з’яў у экалагічнай сферы, паглыбленнем радыкальных уздзеянняў чалавека на прыроду, павышэннем рызыкі прыродных катаклізмаў і тэхнагенных катастроф. Традыцыі «“Звязды” на меліярацыі Палесся» ў сваёй рэдакцыйнай дзейнасці працягваюць многія сродкі масавай інфармацыі экалагічнай скіраванасці, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/64541 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
11. Канюта.pdf | 675.03 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.