Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/64541
Название: «“Звязда” на меліярацыі Палесся»: першае рэспубліканскае грамадска- палітычнае экалагічнае выданне Беларусі
Авторы: Канюта, Вераніка Іванаўна
Ключевые слова: сродкі масавай інфармацыі
экалагічная тэматыка
экалагічны часопіс
Дата публикации: 2024
Издательство: БДТУ
Библиографическое описание: Канюта В. І. «“Звязда” на меліярацыі Палесся»: першае рэспубліканскае грамадска- палітычнае экалагічнае выданне Беларусі // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 1 (279). С. 81–88.
Краткий осмотр (реферат): У артыкуле абгрунтоўваецца роля сродкаў масавай інфармацыі ў захаванні экалагічнай бяспекі, вырашэнні праблем прыродакарыстання і выхаванні ў насельніцтва беражлівага стаўлення да прыроды. Упершыню прадметам навуковага аналізу стала гісторыя стварэння і дзейнасці рэспубліканскага грамадска-палітычнага экалагічнага выдання Беларусі «“Звязда” на меліярацыі Палесся», якое ў 1972–1990 гг. выходзіла на базе найстарэйшай штодзённай рэспубліканскай газеты «Звязда». Газета своечасова паведамляла аб падзеях, якія датычыліся меліярацыі і комплекснага асваення зямель Палесся, знаёміла грамадскасць з новаўвядзеннямі, фарміравала станоўчы вобраз меліярацыі як жыццёва неабходнага працэсу ў сучасным грамадстве. Вызначаюцца асаблівасці рэдакцыйнай працы, удакладняецца тэматыка і праблематыка, спецыфіка рубрыкацыі, жанравая палітра публікацый. Праведзены аналіз дае падставу называць газету «“Звязда” на меліярацыі Палесся» першым рэспубліканскім грамадска-палітычным экалагічным выданнем Беларусі. Рэгулярны зварот медыясупольнасці да тэмы беражлівых адносін да прыроды павышае ўзровень экалагічнай культуры насельніцтва. Гэтыя пытанні яшчэ больш актуалізуюцца ў сувязі з павелічэннем крызісных з’яў у экалагічнай сферы, паглыбленнем радыкальных уздзеянняў чалавека на прыроду, павышэннем рызыкі прыродных катаклізмаў і тэхнагенных катастроф. Традыцыі «“Звязды” на меліярацыі Палесся» ў сваёй рэдакцыйнай дзейнасці працягваюць многія сродкі масавай інфармацыі экалагічнай скіраванасці, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/64541
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
11. Канюта.pdf675.03 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.