Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/66570
Title: Сацыяльны капітал як фактар экалагічнай адказнасці грамадства
Authors: Захарава, Наталля Яўгенаўна
Keywords: грамадства
сацыяльны капітал
экалагічная культура
экалагічная адказнасць
сацыяльны давер
устойлівае развіццё
Issue Date: 2024
Publisher: БГТУ
Citation: Захарава Н. Я. Сацыяльны капітал як фактар экалагічнай адказнасці грамадства // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 126–130
Abstract: Артыкул вызначае метадалагічныя падыходы да аналізу паняцця «сацыяльны капітал», яго вымярэння і квантыфікацыі ў кантэксце распрацоўкі прынцыпаў і ажыццяўлення крытэрыяў аптымальнага (узаемаўзгодненага) сацыяпрыроднага развіцця грамадства і чалавека. Даказваецца, што змена прыярытэтаў эканомікі ў бок бестурботнай жыццядзейнасці чалавека вызначае ў аснове сацыяльнай палітыкі прынцыпы экацэнтрызму. Разглядаецца праблема палярызацыі грамадства ва ўмовах глабальных экалагічных рызык на фоне фінансавых, эканамічных, палітычных нявызначанасцяў. Задача захавання і паляпшэння сацыяльных умоў жыцця большасці насельніцтва (даступнасці адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння належнай якасці жыцця) павінна вырашацца з улікам адноснасці, рэлятыўнасці ўсіх сацыяльных устаноў сучаснасці, і транзітыўнага характару сацыяльна-палітычных і эканамічных працэсаў у грамадстве. Таксама важна ўлічваць праблемны, адкрыты для дыскусій характар самога разумення ўстойлівага прагрэсіўнага развіцця грамадства як дасягнення неабходнай якасці жыцця. Паказваецца, што паколькі сацыяльная палітыка дзяржавы ёсць макрасацыяльная дзейнасць, якая ахоплівае ўсю ці значную частку грамадства, яна часцей за ўсё выходзіць за межы асобаснага кола жыцця і прыватнай цікавасці і маштабуецца. Экалагічная адказнасць грамадства і дзяржавы, кожнага грамадзяніна, якая адпавядае мадэлі ўстойлівага развіцця і высокаму ўзроўню экалагічнай культуры, праяўляецца ў неабходнасці захоўваць і аднаўляць прыроднае асяроддзе, падтрымліваць сваё здароўе, адказваць за «экалагічнасць» сваіх дзеянняў, успрымаючы іх не толькі як асабістую экзістэнцыйную праблему, але і як сацыяльна значную каштоўнасць. Сацыяльны капітал у беларускім грамадстве пры належным узроўні сацыяльнага даверу можа пазіцыянавацца як фактар узрастання экалагічнай адказнасці і экалагізацыі палітыкі ў цэлым.
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/66570
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
24. Захарава.pdf660.21 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.