Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/66570
Название: Сацыяльны капітал як фактар экалагічнай адказнасці грамадства
Авторы: Захарава, Наталля Яўгенаўна
Ключевые слова: грамадства
сацыяльны капітал
экалагічная культура
экалагічная адказнасць
сацыяльны давер
устойлівае развіццё
Дата публикации: 2024
Издательство: БГТУ
Библиографическое описание: Захарава Н. Я. Сацыяльны капітал як фактар экалагічнай адказнасці грамадства // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 126–130
Краткий осмотр (реферат): Артыкул вызначае метадалагічныя падыходы да аналізу паняцця «сацыяльны капітал», яго вымярэння і квантыфікацыі ў кантэксце распрацоўкі прынцыпаў і ажыццяўлення крытэрыяў аптымальнага (узаемаўзгодненага) сацыяпрыроднага развіцця грамадства і чалавека. Даказваецца, што змена прыярытэтаў эканомікі ў бок бестурботнай жыццядзейнасці чалавека вызначае ў аснове сацыяльнай палітыкі прынцыпы экацэнтрызму. Разглядаецца праблема палярызацыі грамадства ва ўмовах глабальных экалагічных рызык на фоне фінансавых, эканамічных, палітычных нявызначанасцяў. Задача захавання і паляпшэння сацыяльных умоў жыцця большасці насельніцтва (даступнасці адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння належнай якасці жыцця) павінна вырашацца з улікам адноснасці, рэлятыўнасці ўсіх сацыяльных устаноў сучаснасці, і транзітыўнага характару сацыяльна-палітычных і эканамічных працэсаў у грамадстве. Таксама важна ўлічваць праблемны, адкрыты для дыскусій характар самога разумення ўстойлівага прагрэсіўнага развіцця грамадства як дасягнення неабходнай якасці жыцця. Паказваецца, што паколькі сацыяльная палітыка дзяржавы ёсць макрасацыяльная дзейнасць, якая ахоплівае ўсю ці значную частку грамадства, яна часцей за ўсё выходзіць за межы асобаснага кола жыцця і прыватнай цікавасці і маштабуецца. Экалагічная адказнасць грамадства і дзяржавы, кожнага грамадзяніна, якая адпавядае мадэлі ўстойлівага развіцця і высокаму ўзроўню экалагічнай культуры, праяўляецца ў неабходнасці захоўваць і аднаўляць прыроднае асяроддзе, падтрымліваць сваё здароўе, адказваць за «экалагічнасць» сваіх дзеянняў, успрымаючы іх не толькі як асабістую экзістэнцыйную праблему, але і як сацыяльна значную каштоўнасць. Сацыяльны капітал у беларускім грамадстве пры належным узроўні сацыяльнага даверу можа пазіцыянавацца як фактар узрастання экалагічнай адказнасці і экалагізацыі палітыкі ў цэлым.
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/66570
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
24. Захарава.pdf660.21 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.