Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/66583
Title: Аднаўленне сеткі агульнаадукацыйных навучальных устаноў Беларусі ў пасляакупацыйныя і першыя пасляваенныя гады
Authors: Андарала, Ігар Аляксандравіч
Keywords: агульнаадукацыйная школа
пачатковая адукацыя
сямігадовая адукацыя
сярэдняя адукацыя
усянавуч
Issue Date: 2024
Publisher: БГТУ
Citation: Андарала І. А. Аднаўленне сеткі агульнаадукацыйных навучальных устаноў Беларусі ў пасляакупацыйныя і першыя пасляваенныя гады // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 60–64
Abstract: У выніку наступстваў Вялікай Айчыннай вайны і злачынных дзеянняў нямецкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі БССР сетка агульнаадукацыйных навучальных устаноў, якая існавала ў перадваенныя гады, была практычна знішчана. Як вынік, пасля вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецкай акупацыі перад партыйна-савецкімі органамі ўсіх узроўняў, наркамасветы, абласнымі, раённымі і гарадскімі аддзеламі народнай адукацыі стаяла выключна важная задача – як мага хутчэй аднавіць работу пачатковых, сямігадовых і сярэдніх школ. Вырашэнне гэтай задачы з’яўлялася перадумовай для поўнага завяршэння ўсеагульнай абавязковай пачатковай адукацыі дзяцей школьнага ўзросту, пашырэння сямігадовай і сярэдняй адукацыі з мэтай падрыхтоўкі моладзі для паступлення ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, што мела вялікае палітычнае, абароннае і гаспадарчае значэнне. Праведзеная да пачатку 1945/46 навучальнага года работа па ўдакладненні і ўпарадкаванні сеткі школ, уліку дзяцей, якія падлягалі навучанню, дазволіла павялічыць колькасць школьных устаноў, якія аднавілі сваю дзейнасць, а таксама кантынгент навучэнцаў і палепшыць ахоп навучаннем дзяцей школьнага ўзросту. На пачатак першага пасляваеннага года ў рэспубліцы працавалі 10 952 школы, у тым ліку 9015 пачатковых, 1736 сямігадовых і 331 сярэдняя. Агульны кантынгент навучэнцаў – 1 328 819 чалавек, у тым ліку ў 1–4 класах – 145 634, у 5–7 класах – 165 825, у 8–10 класах – 17 360 навучэнцаў. У дадзеным артыкуле на аснове вывучэння архіўных крыніц прадстаўлены рэтраспектыўны аналіз і ацэнка працэсу аднаўлення і развіцця сеткі агульнаадукацыйных школ, школ рабочай і сельскай моладзі рэспублікі ў пасляакупацыйныя і першыя пасляваенныя гады.
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/66583
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
11. Андарала.pdf653.68 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.