Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/66583| Название: | Аднаўленне сеткі агульнаадукацыйных навучальных устаноў Беларусі ў пасляакупацыйныя і першыя пасляваенныя гады |
| Авторы: | Андарала, Ігар Аляксандравіч |
| Ключевые слова: | агульнаадукацыйная школа пачатковая адукацыя сямігадовая адукацыя сярэдняя адукацыя усянавуч |
| Дата публикации: | 2024 |
| Издательство: | БГТУ |
| Библиографическое описание: | Андарала І. А. Аднаўленне сеткі агульнаадукацыйных навучальных устаноў Беларусі ў пасляакупацыйныя і першыя пасляваенныя гады // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 60–64 |
| Краткий осмотр (реферат): | У выніку наступстваў Вялікай Айчыннай вайны і злачынных дзеянняў нямецкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі БССР сетка агульнаадукацыйных навучальных устаноў, якая існавала ў перадваенныя гады, была практычна знішчана. Як вынік, пасля вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецкай акупацыі перад партыйна-савецкімі органамі ўсіх узроўняў, наркамасветы, абласнымі, раённымі і гарадскімі аддзеламі народнай адукацыі стаяла выключна важная задача – як мага хутчэй аднавіць работу пачатковых, сямігадовых і сярэдніх школ. Вырашэнне гэтай задачы з’яўлялася перадумовай для поўнага завяршэння ўсеагульнай абавязковай пачатковай адукацыі дзяцей школьнага ўзросту, пашырэння сямігадовай і сярэдняй адукацыі з мэтай падрыхтоўкі моладзі для паступлення ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, што мела вялікае палітычнае, абароннае і гаспадарчае значэнне. Праведзеная да пачатку 1945/46 навучальнага года работа па ўдакладненні і ўпарадкаванні сеткі школ, уліку дзяцей, якія падлягалі навучанню, дазволіла павялічыць колькасць школьных устаноў, якія аднавілі сваю дзейнасць, а таксама кантынгент навучэнцаў і палепшыць ахоп навучаннем дзяцей школьнага ўзросту. На пачатак першага пасляваеннага года ў рэспубліцы працавалі 10 952 школы, у тым ліку 9015 пачатковых, 1736 сямігадовых і 331 сярэдняя. Агульны кантынгент навучэнцаў – 1 328 819 чалавек, у тым ліку ў 1–4 класах – 145 634, у 5–7 класах – 165 825, у 8–10 класах – 17 360 навучэнцаў. У дадзеным артыкуле на аснове вывучэння архіўных крыніц прадстаўлены рэтраспектыўны аналіз і ацэнка працэсу аднаўлення і развіцця сеткі агульнаадукацыйных школ, школ рабочай і сельскай моладзі рэспублікі ў пасляакупацыйныя і першыя пасляваенныя гады. |
| URI (Унифицированный идентификатор ресурса): | https://elib.belstu.by/handle/123456789/66583 |
| Располагается в коллекциях: | выпуск журнала постатейно |
Файлы этого ресурса:
| Файл | Описание | Размер | Формат | |
|---|---|---|---|---|
| 11. Андарала.pdf | 653.68 kB | Adobe PDF | Просмотреть/Открыть |
Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.
