Please use this identifier to cite or link to this item: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68154
Title: Парадыгматычныя адносіны ў сістэме беларускай лесагаспадарчай тэрміналогіі
Authors: Русак, Вольга Уладзіміраўна
Keywords: тэрміналогія лясной гаспадаркі
гіпера-гіпанімічная таксаномія
тэрміны- антонімы
тэрміналагічная сінанімія і варыянтнасць
тэрміналагічная полісемія і аманімія
Issue Date: 2024
Publisher: БДТУ
Citation: Русак В. У. Парадыгматычныя адносіны ў сістэме беларускай лесагаспадарчай тэрміналогіі // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 160–167
Abstract: Артыкул прысвечаны аналізу парадыгматычных сувязей у беларускай тэрміналогіі лясной гаспадаркі. У рабоце прааналізаваны з’явы гіпаніміі, антаніміі, сінаніміі, варыянтнасці, полісеміі і аманіміі ў лесагаспадарчай тэрміналогіі. Адзначаецца, што гіпонімы праз прыёмы канкрэтызацыі і генералізацыі спрыяюць упарадкаванню тэрмінаў у межах сістэмы і ажыццяўляюць тлумачэнне значэнняў. Выяўлена, што вядучая ўласцівасць гіпаніміі – магчымасць адной і той самай лексемы, якая з’яўляецца элементам таксанамічных адносін, выступаць і ў ролі гіпоніма, і ў ролі гіпероніма. У залежнасці ад колькасці прымет, па якіх адбываецца канкрэтызацыя родавога наймення, вылучаны гіпера-гіпанімічныя групы з паралельнымі, паслядоўнымі і камбінаванымі структурамі. Адзначана, што ў беларускамоўнай тэрміналогіі лясной гаспадаркі вылучаюцца фармальна-семантычныя і ўласна семантычныя гіпанімічныя сувязі. У беларускай тэрміналогіі лясной гаспадаркі выяўлены наступныя групы тэрмінаў-антонімаў: контрадыкторныя, кантрарныя, вектарныя. У межах аналізуемай тэрмінасістэмы рэалізуецца антанімія лексічнага і словаўтваральнага тыпаў. Прааналізаваны віды тэрміналагічных сінонімаў па структурнай характарыстыцы (лексічныя, лексіка-сінтаксічныя, сінтаксічныя). Выяўлена, што ў прааналізаванай тэрміналогіі прадстаўлены тэрміны-варыянты некалькіх відаў: фанетыка-фанематычныя, акцэнтуацыйныя, марфалагічныя, словаўтваральныя. Разглядаюцца з’явы полісеміі і аманіміі ў лесагаспадарчай тэрміналогіі. Адзначана, што ў аналізуемай галіне прысутнічаюць мнагазначныя тэрміны, якія выходзяць за межы спецыяльных галін ведаў, міжсістэмныя, а таксама ўнутрысістэмныя полісеманты. У параўнанні з полісеміяй аманімія ў беларускай лесагаспадарчай тэрміналогіі не атрымала пашырэння
URI: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68154
Appears in Collections:выпуск журнала постатейно

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
22. Русак.pdf760.57 kBAdobe PDFView/Open



Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.