Пожалуйста, используйте этот идентификатор, чтобы цитировать или ссылаться на этот ресурс: https://elib.belstu.by/handle/123456789/68154
Название: Парадыгматычныя адносіны ў сістэме беларускай лесагаспадарчай тэрміналогіі
Авторы: Русак, Вольга Уладзіміраўна
Ключевые слова: тэрміналогія лясной гаспадаркі
гіпера-гіпанімічная таксаномія
тэрміны- антонімы
тэрміналагічная сінанімія і варыянтнасць
тэрміналагічная полісемія і аманімія
Дата публикации: 2024
Издательство: БДТУ
Библиографическое описание: Русак В. У. Парадыгматычныя адносіны ў сістэме беларускай лесагаспадарчай тэрміналогіі // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 160–167
Краткий осмотр (реферат): Артыкул прысвечаны аналізу парадыгматычных сувязей у беларускай тэрміналогіі лясной гаспадаркі. У рабоце прааналізаваны з’явы гіпаніміі, антаніміі, сінаніміі, варыянтнасці, полісеміі і аманіміі ў лесагаспадарчай тэрміналогіі. Адзначаецца, што гіпонімы праз прыёмы канкрэтызацыі і генералізацыі спрыяюць упарадкаванню тэрмінаў у межах сістэмы і ажыццяўляюць тлумачэнне значэнняў. Выяўлена, што вядучая ўласцівасць гіпаніміі – магчымасць адной і той самай лексемы, якая з’яўляецца элементам таксанамічных адносін, выступаць і ў ролі гіпоніма, і ў ролі гіпероніма. У залежнасці ад колькасці прымет, па якіх адбываецца канкрэтызацыя родавога наймення, вылучаны гіпера-гіпанімічныя групы з паралельнымі, паслядоўнымі і камбінаванымі структурамі. Адзначана, што ў беларускамоўнай тэрміналогіі лясной гаспадаркі вылучаюцца фармальна-семантычныя і ўласна семантычныя гіпанімічныя сувязі. У беларускай тэрміналогіі лясной гаспадаркі выяўлены наступныя групы тэрмінаў-антонімаў: контрадыкторныя, кантрарныя, вектарныя. У межах аналізуемай тэрмінасістэмы рэалізуецца антанімія лексічнага і словаўтваральнага тыпаў. Прааналізаваны віды тэрміналагічных сінонімаў па структурнай характарыстыцы (лексічныя, лексіка-сінтаксічныя, сінтаксічныя). Выяўлена, што ў прааналізаванай тэрміналогіі прадстаўлены тэрміны-варыянты некалькіх відаў: фанетыка-фанематычныя, акцэнтуацыйныя, марфалагічныя, словаўтваральныя. Разглядаюцца з’явы полісеміі і аманіміі ў лесагаспадарчай тэрміналогіі. Адзначана, што ў аналізуемай галіне прысутнічаюць мнагазначныя тэрміны, якія выходзяць за межы спецыяльных галін ведаў, міжсістэмныя, а таксама ўнутрысістэмныя полісеманты. У параўнанні з полісеміяй аманімія ў беларускай лесагаспадарчай тэрміналогіі не атрымала пашырэння
URI (Унифицированный идентификатор ресурса): https://elib.belstu.by/handle/123456789/68154
Располагается в коллекциях:выпуск журнала постатейно

Файлы этого ресурса:
Файл Описание РазмерФормат 
22. Русак.pdf760.57 kBAdobe PDFПросмотреть/Открыть



Все ресурсы в архиве электронных ресурсов защищены авторским правом, все права сохранены.