Please use this identifier to cite or link to this item:
https://elib.belstu.by/handle/123456789/68159
Title: | Прынцыпы даследавання кансанантнай дыстрыбуцыі ў беларускай літаратурнай мове |
Authors: | Мандзік, Вераніка Аляксандраўна |
Keywords: | беларуская мова фанетыка фаналогія кансанантная сістэма дыстрыбуцыя спалучэнні зычных правілы спалучальнасці |
Issue Date: | 2024 |
Publisher: | БДТУ |
Citation: | Мандзік В. А. Прынцыпы даследавання кансанантнай дыстрыбуцыі ў беларускай літаратурнай мове // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 140–144 |
Abstract: | Мэта артыкула – устанавіць ступень рэалізацыі ў беларускіх фанетычных даследаваннях універсальных метадалагічных прынцыпаў, на якіх грунтуецца вывучэнне кансанантнай дыстрыбуцыі (спалучальнасці зычных). Абгрунтоўваецца немэтазгоднасць выкарыстання складоў і марфем у якасці фаналагічнай адзінкі для вывучэння кансанантнай дыстрыбуцыі. Паказана, што такой адзінкай павінна быць фанетычнае слова – гукавая паслядоўнасць, абмежаваная з абодвух бакоў паўзай (сюды адносяцца і кампазіты, і спалучэнні самастойных часцін мовы з праклітыкамі і энклітыкамі). Робіцца выснова, што фанетычная структура складаных і складанаскарочаных слоў значна пашырае традыцыйныя правілы спалучальнасці зычных. Адзначана, што пры вывучэнні камбінаторных уласцівасцей зычных неабходна ўстанавіць, якія з іх увогуле могуць спалучацца паміж сабой у дадзенай пазіцыі (і ў якой паслядоўнасці), а якія спалучэнні забароненыя. Прыведзены асноўныя абмежаванні ў кансанантнай дыстрыбуцыі беларускай літаратурнай мовы, сфармуляваныя ў папярэдніх лінгвістычных даследаваннях. Паказана, што іншамоўная лексіка пераважна адаптуецца такім чынам, што яе фанетычны воблік адпавядае традыцыйным правілам спалучальнасці фанем, аднак гэты працэс можа суправаджацца ўзнікненнем новых спалучэнняў. Робіцца выснова, што інвентар магчымых кансанантных груп, а таксама камбінаторныя абмежаванні патрабуюць удакладнення, звязанага з улікам ужывання ў мове кампазітаў і іншамоўных слоў. |
URI: | https://elib.belstu.by/handle/123456789/68159 |
Appears in Collections: | выпуск журнала постатейно |
Files in This Item:
File | Description | Size | Format | |
---|---|---|---|---|
19. Мандзік.pdf | 715.26 kB | Adobe PDF | View/Open |
Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.